Знайсці
12.12.2022 / 19:501РусŁacБел

Просты лайфхак, каб бананы доўга не цямнелі

Як даўжэй захаваць бананы свежымі? Гэтая смачная і салодкая садавіна працягвае спець пасля збору. Калі мы купляем зялёныя ці светла-жоўтыя фрукты, то можам не спяшацца іх есці. Аднак у выпадку саспелых бананаў, асабліва з цёмнымі плямамі, — трэба з’есці іх як мага хутчэй. Але ёсць вельмі просты спосаб, як прадоўжыць іх прыдатнасць. 

Прапанаваны спосаб дапаможа вашым бананам захавацца нават каля тыдня. І для гэтага нават не давядзецца класці іх у халадзільнік. Дастаткова загарнуць кончыкі бананаў у харчовую плёнку.

Звярніце ўвагу, што канцы банана трэба запакаваць напраўду моцна і шчыльна.

Якім чынам харчовая плёнка дапамагае бананам даўжэй захаваць свежасць? Калі мы шчыльна запакоўваем канцы фруктаў, то спыняем выдзяленне газу — этылену — падчас выспявання пладоў. Абкручванне плёнкай значна запавольвае гэты працэс. Такім чынам мы можам прадоўжыць свежасць садавіны на 3—5 дзён.

Варта ведаць, што карычневыя, з плямкамі бананы зусім не шкодныя для здароўя. Зусім наадварот! Іх карысна есці, бо яны станоўча ўплываюць на самаадчуванне і дапамагаюць рэгуляваць артэрыяльны ціск. На жаль, яны хутка псуюцца. Акрамя таго, яны ўтрымліваюць больш цукру і калорый. Не ўсе ведаюць, што колер банана звязаны з яго карыснымі ўласцівасцямі. Кожнае з адценняў мае свой станоўчы эфект.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
78
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8
0
даведка/адказаць/
13.12.2022
Попадаются в продаже бананы с уже запаянными концами в условиях производства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930