Знайсці
24.08.2010 / 14:56РусŁacБел

Захар Шыбека напіша гісторыю сучаснага знішчэння Мінска

Доктар гістарычных навук і найлепшы знаўца гісторыі Мінска збірае матэрыялы, якія стануць асновай для кнігі пра знішчэнне гістарычнага аблічча беларускай сталіцы ў нашы дні. Пра гэта ён паведаміў у эфіры ток-шоў «Выбор» на тэлеканале АНТ 23 жніўня.

«Я падрабязна фіксую тую мадэрнізацыю і разбурэнні ў Мінску, каб напісаць кнігу пра тое, як мянялася гістарычнае аблічча горада ад сканчэння Другой сусветнай вайны да нашых дзён»,
 — распавёў доктар гістарычных навук, прафесар БДЭУ Захар Шыбека.

Паводле ягоных слоў, тыя будаўніча-планіровачныя работы, якія адбываюцца ў Мінску цягам апошніх год, не адпавядаюць не толькі нацыянальнаму заканадаўству ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і разыходзяцца з міжнароднымі нормамі і традыцыямі.

«Я не разумею інвестараў, якія, не ведаючы патрабаванняў заканадаўства, па сутнасці, закопваюць грошы ў зямлю, — адзначыў Шыбека. — Рана ці позна прыйдуць сапраўдныя спецыялісты, якія ў адпаведнасці з Законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны 2006 года запатрабуюць ад іх не толькі зліквідаваць пабудаванае ў парушэнне закону, але і кампенсаваць урон і выдаткі».

Аўтар бестсэлераў пра гісторыю сталіцы «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» і «Мінск 100 гадоў таму» (2007) ёсць адным з самых паслядоўных крытыкаў рэканструкцыі і ўладкавання гістарычнага цэнтра, якія ўжо паўтара дзесяцігоддзі ажыццяўляюць сталічныя ўлады. За гэты час пераважная большасць аўтэнтычных забудоў была знесена. Зніклі цэлыя вуліцы (Дзімітрава, Замкавая), а на іх месцы ў найлепшым выпадку з’явіліся муляжныя навабуды. Толькі ў 2008–2009 гадах у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга горада 18–19 стагоддзяў на Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодзія, Камсамольскай, плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных.

Па словах гісторыка, цяперашняе кіраўніцтва горада разумее важнасць гістарычнай забудовы, аднак яно не лічыць, што старыя будынкі трэба захоўваць. «Таму існуе тэорыя, што старызну можна разбурыць, а на руінах пабудаваць больш прыгожую копію з сучасных матэрыялаў. Люді не разумеюць, што такіх муляжоў, як гатэль „Еўропа“, можна пабудаваць колькі заўгодна, але ж турыстаў імі не зацікавіш» — запэўнівае найлепшы знаўца гісторыі сталіцы.

TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031