Знайсці
04.04.2024 / 08:002РусŁacБел

Украінскія спецслужбы атрымалі доступ да асабістай перапіскі расійскага генерала

Што ў ёй цікавага?

Як паведамляе выданне «Настоящее время», адна з украінскіх спецслужбаў атрымала доступ да асабістых перапісак у Telegram расійскага генерал-маёра, начальніка штаба 58-й агульнавайсковай арміі Узброеных сіл Расіі Сяргея Мядзведзева. Журналістам выдання, якім быў перададзены доступ, атрымалася пацвердзіць сапраўднасць перапіскі.

Сцвярджаецца, што ў ёй шмат асабістага. Напрыклад, паведамленні не толькі жонцы, але і дзвюм каханкам. Разам з гэтым многа інфармацыі і па працоўных пытаннях. У адкрытым месенджары генерал дасылаў каардынаты пападання снарадаў.

Некаторыя з атрыманых дакументаў, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб ваенных злачынствах, журналісты вырашылі апублікаваць. Сярод іх — «Даведка-справаздача аб забойстве двух грамадзянскіх асобаў ваеннаслужачымі 503 мсп».

Скрыншот відэа: «Настоящее время»

У ёй апісваюцца падзеі, які адбыліся ў лістападзе 2022 года ў невялікім сяле Новаміхайлаўка Бярдзянскага раёна Запарожскай вобласці. Яно было акупавана ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Як вынікае са зместу дакумента, расійскі ваенны Батраз Сланаў разам з некалькімі сваімі саслужыўцамі паехаў дахаты да мясцовых жыхароў, якіх лічылі карэкціроўшчыкамі ўдараў украінскіх вайскоўцаў па падраздзяленнях узброеных сіл Расіі. Пасля допыту, які не даў вынікаў, яны з'ехалі.

Праз чатыры дні ваенныя выпівалі. Як сказана ў справаздачы, было «пяць літраў хатняга віна». П'яны Сланаў згадаў аб допыце і вырашыў паўтарыць яго «з катаваннямі».

Сланаў адвёз абодвух мужчын у лесапарк каля Новаміхайлаўкі, дзе за адмову прызнацца застрэліў выстраламі ў галаву. На гэтым расійскі ваенны не спыніўся. Вярнуўшыся ў сяло, ён забраў жанчыну, якая была жонкай аднаго забітага і сястрой другога. Па дарозе ў машыне ён спрабаваў яе згвалціць, але заснуў. У выніку жанчына збегла.

Журналісты здолелі высветліць, што Батраз Сланаў мае некалькі судзімасцей. На ім два крадзяжы і некалькі ДТЗ у п'яным стане з пацярпелымі. Апошні прыгавор — год калоніі строгага рэжыму з пазбаўленнем права кіравання на чатыры гады — ён атрымаў за два дні да пачатку вайны.

Але ўжо праз некалькі месяцаў мужчыны апынуўся ў шэрагах расійскай арміі, дзе яго, насуперак некалькім прыгаворам за кіраванне ў п'яным стане, узялі кіроўцам. Служыў Батраз Сланаў у падраздзяленні «Шторм», куды бяруць зняволеных і парушальнікаў загадаў.

Па факце забойства завялі крымінальную справу. Было высветлена, што ахвяры ніякім чынам не былі звязаны з украінскімі сілавікамі.

Чытайце яшчэ:

Генерал ФСБ у адстаўцы прагназуе, што ўкраінцам удасца выйсці назад да Азоўскага мора

«Ведалі, дзе спыніўся на адпачынак таварыш генерал». Украінцы знішчылі яшчэ аднаго расійскага генерала

За «гаванскім сіндромам», пры якім амерыканскіх дыпламатаў калечылі невядомай зброяй, стаіць разведка Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
90
0
расія - злыдні, акупанты і тэрарысты/адказаць/
04.04.2024
[Рэд. выдалена]
04.04.2024
По дороге в машине он пытался ее изнасиловать, но уснул.

Так бы все
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера