Знайсці
03.04.2024 / 13:0711РусŁacБел

Генерал ФСБ у адстаўцы прагназуе, што ўкраінцам удасца выйсці назад да Азоўскага мора

Як мяркуе генерал Яўгеній Севасцьянаў, Украіна здольная да контратакі і захопу Прычарнамор'я, а магчыма, і часткі Прыазоўя.

Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Аб гэтым у інтэрв'ю расійскаму палітыку Канстанціну Баравому, які жыве ў ЗША, заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Барыса Ельцына ў 1996—1998 гадах, начальнік упраўлення КДБ па Маскве і Маскоўскай вобласці пасля путчу ГКЧП у 1991 годзе Яўген Савасцьянаў.

«Найбольш верагоднае развіццё падзей — Украіне ўсё ж атрымаецца адбіцца, атрымаецца завалодаць прычарнаморскай зонай і, можа быць, нават часткай прыазоўскай зоны. З гэтых пазіцый, магчыма, будзе дасягнута спыненне ваенных дзеянняў.

У рамках перамоваў на далёкую будучыню можа пайсці гаворка аб тым, каб, прызнаўшы суверэнітэт Украіны над усёй яе тэрыторыяй, Расія на нейкі тэрмін пагодзіцца арандаваць частку тэрыторый — палову Крыма, частку Данбаса і Луганска.

Яўгеній Севасцьянаў падчас інтэрв'ю. Скрын відэа: borovonovodvo / YouTube

Тым больш сродкаў на аднаўленне Данбаса і Луганска спатрэбіцца нямерана. Я думаю, што тут могуць з задавальненнем перакласці задачу аднаўлення гэтых рэгіёнаў на плечы Расіі», — сказаў Савасцьянаў і дадаў, што ў яго няма сумневаў у тым, што пры паступленні ў дастатковай колькасці ўзбраення Украіне яна вельмі хутка вырашыць праблему паўднёвага фронту.

Чытайце яшчэ:

Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Проста жыхар/адказаць/
04.04.2024
Олег, ты не Цароў часам? Калі пачалася другая сусветная вайна?
0
Олег Царев/адказаць/
04.04.2024
Проста жыхар, что?
Волынская резня
0
Чорны пакет/адказаць/
04.04.2024
ккк, Наступ кім?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031