Знайсці
29.03.2024 / 12:163РусŁacБел

Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму

У 2023 годзе ў Беларусі налічылася 23 гарады ці гарадскія пасёлкі ў статусе райцэнтраў, у якіх колькасць насельніцтва вырасла насуперак агульным тэндэнцыям.

Атамная электрастанцыя стала лакаматывам росту насельніцтва ў Астраўцы

Найбольшы прырост быў у Гродне (+2398).

Таксама істотна павялічылася насельніцтва Брэста і Жабінкі, якую лічаць спадарожнікам абласнога цэнтра (агулам +2196).

Яшчэ ў адну групу можна вылучыць гарады і пасёлкі ў ваколіцах Мінска — Смалявічы, Фаніпаль і Мачулішчы агулам выраслі на 1452 чалавек. І гэта без уліку Копішча, якая лічыцца вёскай на 18 тысяч жыхароў, і аграгарадка Калодзішчы, дзе жыве больш за 20 тысяч беларусаў.

Усе астатнія гарады, раскіданыя па Беларусі, дадалі яшчэ 1200 чалавек — з іх вылучаецца атамны Астравец (+311). Ад моманту пачатку будаўніцтва АЭС насельніцтва вырасла амаль удвая і ўжо перавысіла 15 тысяч чалавек.

20232024Розніца
1Гродна3587173611152398
2Брэст3424613444702009
3Смалявічы2182022679859
4Фаніпаль1776818252484
5Астравец1480515116311
6Столін1355013785235
7Жабінка1423114418187
8Петрыкаў103031040198
9Стоўбцы176401773797
10Высокае4843491370
11Вялікая Бераставіца (г.п.)5665572863
12Нясвіж159071596861
13Лагойск155151556550
14Лунінец235482359244
15Чачэрск8885892742
16Глыбокае177071774639
17Чэрыкаў7774780026
18Бешанковічы (г.п.)6884690420
19Дуброўна6909692920
20Міёры7815783520
21Нароўля8352837119
22Чэрвень10542105453
23Ліда1039151039161

*Мачулішчы — гарадскі пасёлак без статуса райцэнтра. У ім насельніцтва вырасла на 109 чалавек (з 10474 да 10583).

Чытайце таксама:

Гродна ўжо на трэцім месцы сярод гарадоў Беларусі па колькасці жыхароў РЭЙТЫНГ

Стала вядома, у якіх еўрапейскіх гарадах найбольш небяспечна знаходзіцца

Мінск увайшоў у топ самых танных для жыцця гарадоў Еўропы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
8
0
Тутэйшы /адказаць/
29.03.2024
[Рэд. выдалена]
29.03.2024
Ну а хто б сумняваўся. Ента за рахунак тых каго Сонцападобны ў Квітнеючую з Блізкага Ўсходу прыташчыў
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
29.03.2024
Не веру, хоць страяйце! Не веру! 
Яшчэ да 2020 года я цікавіўся -- колькі жыхароў жыве ў Глыбокім? Знайшоў лічбу -- 19 890. Ну, думаю, яшчэ нямнога і абгонім Паставы!
А тут, аказваецца, падзенне аж у 2 тысячы!!! Ахвігець!
Вы б яшчэ ўзялі  лічбы за ХІХ ст, калі ў мястэчку Глыбокае жыло 7,7 тысяч і яно было па насельніцтву большае, чым некаторыя павятовыя гарады!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930