Знайсці
20.03.2024 / 00:044РусŁacБел

Вайсковую дапамогу Украіне аказвае краіна, незалежнасці якой яна не прызнае

Косава акажа Украіне новы пакет вайсковай дапамогі, перадаўшы ёй мінамётныя снарады. Пра гэта заявіў міністр абароны гэтай толькі часткова прызнанай светам дзяржавы Эюп Мачэдонцы. Ён абвясціў пра наданне гэтай дапамогі падчас 20-га пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн».

Фота: Anastasiia Nikiforova / vecteezy.com

Па словах Мачэдонцы, першы пакет з грузавікамі і бронетэхнікай адправяць ва Украіну на наступным тыдні.

«Косава будзе працягваць падтрымліваць Украіну ў яе гераічнай вайне супраць расійскай агрэсіі», — напісаў у сацсетках косаўскі міністр.

Цікава пры гэтым, што Украіна дагэтуль не прызнала незалежнасці Косава, абвешчанай 16 гадоў таму, у лютым 2008 года. Фармальна ў вачах афіцыйнага Кіева яно застаецца часткай Сербіі, якая аказваць вайсковую дапамогу Украіне акурат не спяшаецца, па розных прычынах больш сімпатызуючы яе ворагу — Расіі.

20-е пасяджэнне міністраў абароны заходніх краін ў фармаце «Рамштайн» адбылося 19 сакавіка. Падчас яго шэраг краін абвясцілі пра наданне вайсковай дапамогі Украіне. Пра гэта заявілі, напрыклад, такія краіны, як Германія, Канада, Эстонія і Люксембург.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў па выніках сустрэчы заявіў, што кааліцыя краін-партнёраў падчас 20-га пасяджэння ў фармаце «Рамштайн» «прадэманстравала сваё адзінства і актыўнасць у дапамозе Украіне». Саюзнікі паабяцалі даць украінцам боепрыпасы і ракеты супрацьпаветранай абароны.

Чытайце таксама:

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Саюзнікі Украіны назбіралі грошай на 800 тысяч снарадаў

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
7
Woodoo Cult /адказаць/
20.03.2024
А с хера ли она должна признавать сепаратисткое криминиальное псевдогосударство, созданное НАТО и США? Следующим шагом будет признание ЛНР и ДНР?
0
Странник./адказаць/
20.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Woodoo Cult /адказаць/
25.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера