Знайсці
19.03.2024 / 19:069РусŁacБел

Памёр тэлекаментатар Васіль Уткін

Пра смерць вядомага расійскага спартыўнага каментатара Васіля Уткіна паведамілі расійскія СМІ.

Каментатару было 52 гады.

Уткін памёр сёння ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы імя Пірагова ў Маскве, піша Baza. Ён быў дастаўлены туды машынай хуткай дапамогі. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць.

Адразу пасля шпіталізацыі Уткіна падключылі да апарата ШВЛ. Але рэанімаваць яго не ўдалося.

На беларускай глебе Уткін праславіўся перадусім тым, што часта адпускае з'едлівыя рэплікі на адрас беларускага футбола, і з-за ягонай папулярнасці гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Аднак у 2020 годзе, калі ў Беларусі разгарнуўся шырокі грамадскі рух супраць дыктатуры, ён падтрымаў пратэсты і паабяцаў больш беларусаў не троліць.

Чытайце таксама:

Васіль Уткін: У сувязі з падзеямі ў Мінску я спыняю любы тролінг на беларускую тэму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
56
Абуральна
1
12
Максим Дизайнер/адказаць/
19.03.2024
Бедный Вася. Запомнился его очень точный прогноз про БАТЭ, после победы над Баварией и Лилем. Типа там что-то "колхозники и в Африке колхозники". Я на ответном матче с Лилем, где колхозники отгребли по полной, чуть прямо на трибуне не отгреб, пока орал, какие БАТЭшники пид...сы.
3
Вася/адказаць/
19.03.2024
А я памятаю як на Дынама крычалі "Вася уткін жырная сука". Нейкі быў батэшны матч. Я яшчэ тады адразу не зразумеў чаго, але таксама падтрымаў. Тады нейкія санкцыі нават за гэта былі...
3
Заўзятар/адказаць/
21.03.2024
Шкада што незаўчасна памёр, бо я чакаў калі прыедзе ў Менск каб выпісаць яму велізарнага ляшча за ўсе лайно, што ён выліў на нашы клубы. Цяпер пэўна не давядзецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031