Знайсці
08.05.2024 / 22:353РусŁacБел

«Адкажуць па законе». Улады Грузіі пачалі фармаваць спіс пратэстоўцаў супраць закона аб замежных агентах

У Грузіі сфармуюць спіс пратэстоўцаў супраць закона аб замежных агентах. Пра гэта заявіў спікер парламента Шалва Папуашвілі. У базу трапяць асобы, «датычныя да гвалту, пагроз і шантажу», а таксама тыя, хто «публічна ўхваляў такія дзеянні», піша «Новая газета Европа».

Базу апублікуюць на спецыяльным сайце, яна будзе даступная для ўсіх. У дачыненні да асоб, якія трапяць у спісы, «будуць прынятыя ўсе меры ў рамках Канстытуцыі і законаў», заявіў Папуашвілі.

Паводле яго слоў, апазіцыйная партыя «Нацыянальны рух» «аказвала ціск на спартсменаў і дзеячаў культуры, каб тыя зрабілі заявы, неабходныя для выступоўцаў супраць кіроўнай партыі».

«За апошнія тыдні грамадства стала сведкам жорсткага штурму будынка парламента, нападаў на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, незаконных абмежаванняў перамяшчэння грамадзян, фізічнага і слоўнага гвалту ў дачыненні да незадаволеных [дзеяннямі апазіцыі] грамадзян. Усё гэта выходзіла за рамкі культуры мірнага пратэсту», — лічыць спікер парламента.

Масавыя пратэсты супраць закона аб замежных агентах, які называюць «расійскім», аднавіліся ў сярэдзіне красавіка. Парламент прыняў закон у другім чытанні, што справакавала ўзмацненне пратэстаў. Мітынгі жорстка разганяюцца паліцыяй і спецназам.

Кіроўная партыя «Грузінская мара» заявіла, што не мае намеру адступаць і збіраецца канчаткова прыняць закон.

Чытайце таксама:

У Грузіі шпіталізавалі 8 пратэстоўцаў супраць закона аб іншагентах

Парламент Грузіі прыняў законапраект аб «замежных агентах» у другім чытанні, пратэсты працягваюцца

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
Андрусь/адказаць/
09.05.2024
Дык навошта "Прарасійскай мары" так настойліва і з такімі ахвярамі для дэмакратыі і магчымасці для Сакартвэла стаць чальцом ЕС, прымаць закон, калі прэзідэнтка Зурабішвілі ўжо паабяцала накласці на яго вета? 
0
Пенязі/адказаць/
09.05.2024
Андрусь, трэба ж адпрацаваць ра$$ійскія грошы. Калі яны скупілі розных шродэраў, то што казаць пра нейкіх там ноўнэймаў з "мары". 
0
Жыве Беларусь /адказаць/
09.05.2024
Адразу бачна, што выбары хутка, а прапанаваць выбаршчыкам няма чаго, таму і даваць канкурэнтаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера