Знайсці
14.03.2024 / 18:27РусŁacБел

Беларускія хірургі правялі ўнікальную пластычную аперацыю хлопчыку з рэдкім захворваннем

Яраслаў Скварко нарадзіўся з дэфармацыяй чэрапа, якая ўзнікае, калі косткі ў немаўляці заўчасна зрастаюцца паміж сабой. Ён быў адзіным такім дзіцём ва ўсёй краіне. У той час аперацыю па выпраўленні формы чэрапа хлопчыку правесці не маглі, бо не было спецыяліста. Але цяпер сітуацыя змянілася.

Фота: ont.by

Тады хлопчыку з бацькамі прыйшлося ехаць у даследчы цэнтр нейрахірургіі ў Маскве. Першая аперацыя доўжылася дзевяць гадзін. Чэрап хлопчыка драбнілі і збіралі па-новаму, як пазл. Але гэта быў толькі першы крок.

Тады разам з сям'ёй Скварко ў Маскву адправіліся і беларускія лекары на навучанне. А нядаўна ўжо яны на базе мінскай 4-й дзіцячай бальніцы правялі Яраславу новую аперацыю на твары.

«На працягу трох гадзін хірургі літаральна ператвараюць рабро Яраслава ў нос, далей — пакрываюць тканкамі. Праз тое, што выпадак унікальны, дакладнага плана няма і быць не можа. Ёсць толькі стратэгія, якую адаптуюць пад фізічныя асаблівасці хлопчыка», — расказалі ў эфіры АНТ.

Наперадзе ў падлетка яшчэ некалькі хірургічных умяшанняў. Спецыялісты ўпэўненыя, што гэтыя намаганні дапамогуць дзіцяці стаць больш сацыяльна адаптаваным і забыцца пра крывыя позіркі ў свой бок.

Чытайце таксама:

Беларускія хірургі аднаўляюць твар мужчыну, на якога ўпала пліта. На руцэ яму вырасцілі нос — шакуючая гісторыя

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

У БДУ распрацавалі айчынныя сурвэткі для спынення крывацёку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031