Знайсці
13.03.2024 / 08:042РусŁacБел

Свабодны тэатр намінаваны на найвышэйшую тэатральную ўзнагароду Вялікабрытаніі за «Дзікае паляванне караля Стаха»

Найвышэйшая ўзнагарода ў брытанскім тэатры, эквівалентная прэміі BAFTA для кіно і тэлебачання і Brit Awards для музыкі.

Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» прынесла намінацыю Беларускаму Свабоднаму тэатру на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатра. Тэатр за спектакль, пастаўлены Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой паводле рамана Уладзіміра Караткевіча, вылучаны на прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі Outstanding achievement in opera («Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве»), піша Reform.by са спасылкай на The Guardian.

Канкурэнцыю Беларускаму Свабоднаму тэатру ў намінацыі складаюць: Антонія Папана — музычны кіраўнік Royal Opera House ды Марына Абрамовіч за яе канцэпцыю спектакля «7 смерцяў Марыі Калас».

Нагадаем, што прэм’ера спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха», які ўяўляе сабой сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, адбылася 15 верасня 2023 года на сцэне лонданскага «Barbican».

Музыку да яго напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч. Дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэографка — Марыя Сазонава.

Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконвалі беларускія артысты Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.

Тэатральны крытык Time Out Анджэй Лукоўскі назваў партытуру Вольгі Падгайскай «абсалютна фенаменальнай», а візуальны складнік спектакля «ўзрушальным».

Спектакль сабраў вялікую колькасць рэцэнзій у брытанскай прэсе.

Olivier Awards прызнана на міжнародным узроўні як найвышэйшая ўзнагарода ў брытанскім тэатры, эквівалентная прэміі BAFTA для кіно і тэлебачання і BRIT Awards для музыкі. Штогод яна прысуджаецца асобам, якія ўдзельнічаюць у пастаноўках Вест-Энда і іншых вядучых некамерцыйных тэатраў Лондана ў шэрагу катэгорый, якія ахопліваюць «найлешую новую п’есу», «найлепшы новы мюзікл», «найлепшы актор», «найлепшая актрыса», «найлепшы рэжысёр», «выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве», «выбітныя дасягненні ў танцы» і іншыя напрамкі.

Сёлета цырымонія ўзнагароджання Olivier Awards 2024 пройдзе ў Каралеўскім Альберт-Холе 14 красавіка.

Чытайце таксама:

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха» 

Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі

«Дзікае паляванне караля Стаха» — пераможца Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Пасля 2020-га з оперы прыбралі рэпліку «Раман, выходзь!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Велікабрытанскі/адказаць/
13.03.2024
Ну вось і яшчэ адна велікабрытанская зорка з беларускімі каранямі адарваная ад радзімы рускай акупацыей.
3
Беня/адказаць/
13.03.2024
Какой толк от этого простым беларусам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930