Знайсці
25.08.2023 / 23:295РусŁacБел

Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха» 

Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» — трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавейшыя спектаклі восені, паведамляе Reform.by. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып — «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.

Сцэна з пастаноўкі. Фота: Barbican theatr

«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — анансуе падзею слынная брытанская газета.

Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London — 14-16 верасня. Спектакль будзе працягвацца тры гадзіны і пройдзе на беларускай мове з субтытрамі.

Замовіць квіткі можна тут.

Чытайце таксама:

У Мюнхене другі раз адбудзецца Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga

У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю

РТБД адкрывае чарговы тэатральны сезон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
Олег/адказаць/
26.08.2023
[Рэд. выдалена]
0
Хтосьці /адказаць/
26.08.2023
Добрая навіна, цудоўная кніга...спадзяюся што спектакль таксама будзе выдатны
0
Ёсік/адказаць/
26.08.2023
Раней опера Уладзіміра Салтана ў Вялікім тэатры была найцудоўнейшая, якое ўбраньне герояў, асабліва на балі, як сцэна была аформлена, здавалася, што перад табой сапраўдная дрыгва, якія сьпевы. А музыка паляваньня!!!, мурашы беглі па скуры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031