Знайсці
06.03.2024 / 12:04РусŁacБел

Дадалося яшчэ чатыры палітвязні

Праваабаронцы назвалі палітвязнямі Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1417 чалавек.

Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — ён затрыманы па крыміналцы

Экс-палітвязень Дзіма Гопта: Заўжды баяўся ў калоніі, каб мяне не пачалі біць

Прайшоў новы суд над Аляксеем Раманавым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031