Знайсці
05.05.2024 / 13:222РусŁacБел

У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе

Але далейшая дапамога Украіне можа аказацца пад пагрозай, калі ў лістападзе прэзідэнтам ЗША абяруць Дональда Трампа.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Ваенная дапамога ЗША ў памеры 61 мільярда долараў, прадастаўленая Украіне, можа дазволіць УСУ правесці новае контрнаступленне ў 2025 годзе, заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, піша «Медуза» са спасылкаю на Financial Times. 

Дарадца Джо Байдэна ў найбліжэйшы час чакае «расійскіх поспехаў» на полі бою, паколькі «нельга імгненна пстрыкнуць выключальнікам». 

Саліван мяркуе, што ваенная падтрымка ЗША дапаможа Кіеву «трымаць лінію» абароны і «забяспечыць Украіне здольнасць вытрымаць расійскі наступ» на працягу 2024 года. Паводле яго слоў, у 2025 годзе ўкраінскія войскі збіраюцца «прасунуцца наперад, каб адваяваць тэрыторыю, якую расіяне ў іх адабралі». 

Любы новы наступ Украіны ў 2025 годзе будзе залежаць ад павелічэння фінансавання з боку кангрэса і адабрэння Белага дома, адзначае Financial Times. Але далейшая дапамога можа аказацца пад пагрозай, калі ў лістападзе прэзідэнтам ЗША абяруць Дональда Трампа. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у красавіку ў інтэрвʼю нямецкай газеце Bild, што ва ўкраінскай арміі ёсць план чарговага контрнаступлення, але ён залежыць ад паставак зброі, у тым ліку з ЗША. 

У красавіку 2024 года ЗША пасля паўгода ўзгадненняў выдзелілі Украіне пакет ваеннай дапамогі ў памеры 61 мільярда долараў. Частка ўзбраенняў, у тым ліку артылерыйскія снарады, ужо паступілі ва Украіну. Пры гэтым пастаўкі сістэм Patriot чакаюцца ў чэрвені.

Чытайце таксама:

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Намеснік кіраўніка ГУР: Украіна не зможа перамагчы Расію толькі на полі бою

Кулеба: Украіна можа пачаць перамовы з Расіяй пасля чэрвеньскай канферэнцыі ў Швейцарыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Пры ýмове/адказаць/
05.05.2024
Добра, зброю дадуць, але для гэтага патрэбна будзе паýнавартасная мабiлiзацыя ýкраiнскiх мужчын, бо адваяваннем тэрыторый будзе займацца пяхота. З гэтым зараз цяжэй чым 2 гады таму.
0
Евро сказачники/адказаць/
05.05.2024
Одни про переговоры рассказывают, другие про наступление в 2025! году. Уже не знают как нассать в уши украинцам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031