Знайсці
05.03.2024 / 23:471РусŁacБел

«Свабода» супраць прапаганды. «Рэпарцёры без межаў» запусцілі новы спадарожнікавы пакет

У рускамоўнай медыяпрасторы з'явіўся новы спадарожнікавы пакет «Свабода». З яго дапамогай арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» дае доступ да незалежных СМІ, якія змогуць вяшчаць у Расіі, Беларусі і па ўсёй Украіне, піша Deutsche Welle.

Новы рускамоўны спадарожнікавы пакет «Свабода» быў афіцыйна запушчаны ў аўторак, 5 сакавіка. Па ініцыятыве Міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» дзевяць рускамоўных тэле– і радыёканалаў цяпер вяшчаюць праз спадарожнік на тэрыторыі ўсёй Еўропы, уключаючы Расію, Беларусь і Украіну, а таксама краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Так, у рамках пакета «Свабода» будуць трансляваць свае праграмы: «Эхо», «Радио Сахаров», «Настоящее время», «Еврорадио», малдаўскі тэлеканал ТВ8, берлінская тэлекампанія «Ост/Вест 24», а таксама аб'яднаныя каналы з удзелам рэсурсаў «Важные истории», «Холод», «Новая газета Европа», Ірыны Шыхман і іншых.

Асобны новы канал называецца «Беларусь завтра», яшчэ адзін канал стварае студыя ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона. У найбліжэйшыя месяцы да вяшчання далучацца і іншыя СМІ і журналісты. Акрамя гэтага, стваральнікі працуюць над асобным навінавым каналам. У выніку спадарожнікавы пакет плануецца пашырыць да 25 незалежных рускамоўных тэле– і радыёканалаў.

Пакет «Свабода» даступны бясплатна ў незашыфраваным выглядзе на спадарожніку Hotbird кампаніі Eutelsat у пазіцыі 13E. Гэтая спадарожнікавая пазіцыя папулярная з пачатку 1990-х гадоў, так што стваральнікі разлічваюць на добрае пакрыццё на постсавецкай прасторы ў цэлым. Кіраўнік праекта «Свабода» Джым Філіпаў сцвярджае, што спадарожнік Hotbird 13G абсталяваны найноўшымі тэхналогіямі, якія не дазволяць расійскаму або іншаму аўтарытарнаму ўраду заглушыць яго сігнал:»Я не кажу, што гэта немагчыма, але гэта не так проста, улічваючы нашы магчымасці абароны ад перашкод».

Мэты праекта — аднавіць бесперашкодную і свабодную ад ваеннай прапаганды плынь інфармацыі паміж Еўропай і Расіяй, а таксама падтрымаць украінскую, расійскую і беларускую грамадзянскую супольнасць.

Тэхнічныя параметры для прыёму»Свабоды»:

Спадарожнік: Hotbird 13G у кропцы 13.0 E

Транспондар: tp 122

Частата: 10949 МГц

Палярызацыя: Вертыкальная

Знакавая хуткасць: 27500 Ксім / з FEC: 2/3

Мадуляцыя: DVB-S2/8PSK

Чытайце таксама:

На руінах «прыгожынскай імперыі троляў» у Расіі стварылі «сусвет троляў». Як ён дзейнічае?

Кіраўнік літоўскай рэдакцыі «Спутніка» раскаяўся і расказаў пра кухню прапагандысцкай сеткі, метадычкі і свае заробкі

«Віцебск і Смаленск асацыяваліся з малой і вялікай Расіяй. Ёсць у гэтым нядобрае». Расійскі блогер Штафанаў згадаў сваё жыццё ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Рускі мір лезе ў галовы /адказаць/
06.03.2024
Будуць рабіць з беларусаў рускіх?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031