Знайсці
03.02.2024 / 07:128РусŁacБел

Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні

Капуста, запечаная ў духоўцы — просты і вельмі смачны гарнір, які гатуецца за лічаныя хвіліны. Да яго можна дадаць рыбу ці мяса, а можна падаць у якасці асноўнай стравы.

Фота: Vicky Wasik / seriouseats.com

Запяканне ў духоўцы і соус дадуць капусце лёгкае салодка-арэхавае адценне смаку. Часам капусту, прыгатаваную па гэтым рэцэпце, называюць «стэйкам» — не толькі з-за знешняга выгляду, але і таму, што ежа атрымліваецца сытнай і нават пахне як сапраўдны стэйк.

На 4 порцыі спатрэбіцца:

  • 1 белакачанная капуста
  • 80 мл аліўкавага алею
  • 1 сталовая лыжка папрыкі
  • 1 сталовая лыжка куміну
  • 1 чайная лыжка шматкоў чырвонага перцу
  • 2 чайныя лыжкі часночных шматкоў
  • соль
  • перац
  • насенне кунжуту
  • пятрушка

Для соусу:

  • 4 сталовыя лыжкі тахіні
  • 2 сталовыя лыжкі халоднай вады
  • 1 чайная лыжка лімоннага соку

Як гатаваць:

  1. Разрэжце капусту напалам, а затым на 8 частак.
  2. У невялікую міску дадайце алей, папрыку, кумін і часночны парашок. Прыпраўце соллю і перцам.
  3. Выкладзіце лустачкі капусты на бляху, засланую паперай для выпечкі. Вышмаруйце абодва бакі кожнага кавалка капусты аліўкавым алеем.
  4. Запякайце ў духоўцы 40 хвілін пры тэмпературы 200°C. Праз 20 хвілін перавярніце капусту.
  5. Тым часам змяшайце тахіні, ваду і лімонны сок у сярэдняй місцы. Добра ўзбіце, каб атрымаць аднастайную кансістэнцыю.
  6. Калі соус занадта вадкі, дадайце яшчэ тахіні. Калі занадта густы, дадайце яшчэ крыху вады.
  7. Як толькі капуста запячэцца, паліце яе соусам, дадайце трохі кунжуту, а таксама пятрушкі ў якасці ўпрыгожвання і падавайце.

Чытайце таксама:

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Хуткі абед з макаронай орза

Як зрабіць безалкагольны глінтвейн — рэцэпт і сакрэты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
а говорил же мне муж.../адказаць/
04.02.2024
Хахуля, я не філолохіня

в отличие от некоторых...
0
антижир/адказаць/
04.02.2024
І я не казёл, калі што. аххаха рассказать вам анекдот про капитана слишком дальнего плавания и его жену или не стоит?
0
Хахуля/адказаць/
04.02.2024
антижир, я ведаю ўсе анегдоты. І пра капітанаў і пра жонак таксама. Ўсе жонкі аднолькавыя, капітаны ведаюць гэта ці ня лепш за іншых. )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031