Беларуска балатуецца ў Еўрапарламент ад Італіі
Вольга Сурынава — афіцыйная кандыдатка партыі Piu Europa ад цэнтральнай Італіі (правінцыі Лацыа, Таскана, Умбрыя, Марке).
Наша зямлячка Вольга Сурынава прыняла запрашэнне ад партыі Piu Europa на вылучэнне яе кандыдатуры на выбары ў Еўрапейскі парламент, якія пройдуць ужо ў гэтым месяцы, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
Вольга Сурынава. Фота: Народная амбасада ў Італіі
На сёння яна — афіцыйная кандыдатка ад цэнтральнай Італіі (Лацыа, Таскана, Умбрыя, Марке). Вольга не першы год займаецца беларускім пытаннем і будзе трымаць беларускі парадак дня ў межах выбарчай кампаніі.
У Народнай амбасадзе будуць паведамляць пра ўдзел Вольгі ў сустрэчах у розных гарадах.
Piu Europa — ліберальная і Еўрапейская федэралісцкая палітычная партыя ў Італіі, якая ўваходзіць у левацэнтрысцкую кааліцыю і ў еўрапейскую партыю «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу». Лідарамі партыі з'яўляюцца Эма Баніна і Бенедэта дэла Ведава.