Знайсці
14.12.2023 / 21:454РусŁacБел

Топ беларускіх артыстаў, каго слухаюць у Spotify

Тэлеграм-канал КЛІК зрабіў рэйтынг беларускіх выканаўцаў па праслухоўваннях у Spotify. Каго з нашых слухае свет? 

Фота: інстаграм «Молчат дома»

У топе, складзеным праектам КЛІК, сто пазіцый. Сфармаваны ён на аснове месячнай колькасці слухачоў, якую мае кожны з выканаўцаў на музычнай платформе Spotify.

З вялікім адрывам лідзіруе мінскі пост-панк гурт «Молчат дома» — 2,67 млн слухачоў. На другім месцы OBLXKQ — стваральнік электроннай музыкі з Гродзенскай вобласці (1,1 млн слухачоў). Бронзу ўзяў яшчэ адзін беларускі электроншчык — Otnicka (1 млн слухачоў).

Чацвёртае месца — Макс Корж, якому не патрэбныя прадстаўленні (909 тысяч слухачоў). На пятай пазіцыі размясціўся музычны прадзюсар Іван Берасневіч, які робіць электронную музыку пад псеўданімам LXST CXNTURY (880 тысяч слухачоў). За ім ідзе яшчэ адзін электроншчык — Findmyname (амаль 846 тысяч слухачоў), які працуе ў жанры «фонк» (паджанр хіп-хопа).

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

Сёмае месца — шматжанравы артыст пад псеўданімам ROMANTICA (617 тысяч слухачоў), які таксама робіць фонк. Цікава, дарэчы, што ажно тры выканаўцы, якіх мы ўжо пералічылі — ROMANTICA, OBLXKQ і Findmyname — належаць да аднаго і таго ж беларускага лэйбла, GOOST MUSIC.

На восьмай пазіцыі размясціўся спявак і рэпер ЛСП (578 тысяч слухачоў). Далей ідзе чарговы гадаванец лэйбла электроншчыкаў GOOST MUSIC — DXSTINY (563 тысячы слухачоў). І замыкае дзясятку рэпер nkeeei (450 тысяч слухачоў).

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

З іншых пазіцый у топе, якія звяртаюць на сябе ўвагу, адзначым высокае 12-е месца Цімы Беларускіх (434 тысячы слухачоў) і неблагую 20-ю пазіцыю ад, здаецца, забытай зоркі нулявых Б’янкі (281 тысяча слухачоў). У трыццатку ўляцеў яшчэ адзін артыст, пра новыя трэкі якога даўно не чуваць — Сярога (30 месца, 201 тысяча слухачоў).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
1
Груздзь/адказаць/
14.12.2023
Палова кантэнта з топу зроблена штучным інтэлектам 💯
3
Казік/адказаць/
14.12.2023
"Молчат дома" выехаў на хвалі трэнду саветвэйву, а гледзячы на астастняе, няма чым ганарыцца. БІ-2 даўно стала лічыцца беларускім гуртом?
4
Баптист /адказаць/
15.12.2023
Странно что нету нутеки. Пацаны из боброуйска первыми показали что Беларусь и качественная музыка по западным стандартам могут быть совместимые вещи. Понятно что группа давно особо не активная а сами они уже наврятли в РБ т.к у сестры Мишы была "политика" ну и в целом за протестантов взялись, я имею ввиду конфессию.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930