Знайсці
16.06.2023 / 08:573РусŁacБел

Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю

Дзярждэпартамент ЗША працягвае сачыць за сітуацыяй з перамяшчэннем расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прэс-сакратар Дзярждэпа ЗША Мэцью Мілер.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа

Ён адзначыў, што цяпер ЗША не бачаць прычын для карэкціроўкі пазіцый уласных ядзерных сіл, а таксама прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю, піша «Украінская праўда».

У той жа час Мілер падкрэсліў, што дамоўленасць аб размяшчэнні ядзернай зброі РФ у Беларусі сведчыць аб тым, што Аляксандр Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю над краінай.

«Што тычыцца Беларусі, то гэта яшчэ адзін прыклад таго, што Лукашэнка робіць безадказны і правакацыйны выбар, перадаючы Крамлю яшчэ большы кантроль над Беларуссю насуперак волі беларускага народа. А для Расіі гэта яшчэ адзін безадказны крок», — адзначыў спікер Дзярждэпа.

14 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што краіна пачала атрымліваць расійскую тактычную ядзерную зброю. Ён адзначыў, што гэта было яго патрабаваннем да РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мойша/адказаць/
16.06.2023
І што рабіць???
0
Епаре/адказаць/
16.06.2023
Мойша, тры мільёны расейцаў пра якія сінягуб казаў скарабеевай - услед за караблём!
0
Мойша/адказаць/
16.06.2023
Епаре, сказаць адно, а ажыцьцявіць іншае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031