Знайсці
16.06.2023 / 08:246РусŁacБел

Польскія памежнікі заявілі, што іх упершыню абстралялі з тэрыторыі Беларусі

«Невядомы снарад прабіў наскрозь дзве бакавыя шыбы нашага аўтамабіля. Гэта вельмі не падобна да пнеўматыкі».

Фота: Czarek Sokolowski / AP

Некалькі дзён таму аўтамабіль польскіх памежнікаў трапіў пад абстрэл з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта 15 чэрвеня паведаміў прадстаўнік памежнай службы Польшчы палкоўнік Аркад'юш Тывонюк падчас выступу ў польскім Сейме, перадае радыё RMF24.

Па словах палкоўніка, двое яго падначаленых афіцэраў сталі сведкамі пашкоджання іх машыны падчас патрулявання польска-беларускай мяжы. Невядомы снарад прыляцеў з тэрыторыі Беларусі і прабіў дзве бакавыя шыбы аўтамабіля.

«Нас упершыню абстралялі з тэрыторыі Беларусі. Невядома, хто і з чаго страляў, аднак хуткасць і кінетычная энергія снарада былі значнымі, што не падобна да пнеўматыкі. У выніку невядомы снарад прабіў дзве бакавыя шыбы аўтамабіля, праляцеўшы наскрозь. Гэта паставіла пад пагрозу жыццё і здароўе маіх падначаленых», — расказаў прадстаўнік польскай памежнай службы палкоўнік Аркад'юш Тывонюк.

Ён таксама дадаў, што толькі з пачатку гэтага года нелегальныя мігранты здзейснілі ўжо 12 300 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы. Штодзённа ў бок польскіх пагранічнікаў з Беларусі раз-пораз прылятаюць камяні і іншыя рэчы.

Нагадаем, што зусім нядаўна памежная служба Латвіі афіцыйна паведаміла, што ў канцы мінулага года былі зафіксаваны спробы рэжыму Лукашэнкі ўручыць мігрантам зброю для правакацыі перастрэлак з памежнікамі Еўрасаюза, аднак мігранты зброі не ўзялі. 

Чытайце таксама:

Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Як выглядае Аляксандр Лукашэнка без рэтушы — фоты за апошні месяц

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
28
8
на границе тучи ходят хмуро/адказаць/
16.06.2023
а чаго яны твары хаваюць?
увесь цывілізаваны свет мусіць ведаць герояў твар. не?
2
Грэм/адказаць/
16.06.2023
Гэта пра іх ціханоўская казала “імпатэнты”? Шмальнуць у адказ ружжо ня ўстала?
3
Гость/адказаць/
16.06.2023
Ответ должен быть только один-полное закрытие границы, кроме гуманитарных случаев и открытие только после результатов расследования и наказания виновных.Гопники понимают только язык силы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031