Знайсці
15.06.2023 / 20:015РусŁacБел

У Польшчы збіраюцца правесці рэферэндум адносна прыёму мігрантаў

Польскі Сейм прагаласаваў супраць рэзалюцыі аб механізме ЕС па размеркаванні нелегальных мігрантаў па тэрыторыі Еўрасаюза. За пастанову прагаласавалі 242 дэпутаты, супраць — пяць, 34 дэпутаты ўстрымаліся ад галасавання, пра гэта паведамляе «Польскае радыё».

Зала пасяджэнняў польскага Сейма. Фота ілюстрацыйнае

Праект пастановы падрыхтавала кіроўная партыя «Права і справядлівасць» (ПіС). Яе аўтары не згодныя з тым, «што польская дзяржава павінна несці сацыяльныя і фінансавыя выдаткі памылковых рашэнняў іншай краіны — сябра Еўрасаюза».

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што міграцыйны пакт — гэта дыктат, і польскі ўрад не згаджаецца на нелегальную міграцыю і штрафы за непрыманне мігрантаў.

Лідар ПіС Яраслаў Качынскі падчас дыскусіі ў Сейме наконт пастановы ЕС аб размеркаванні мігрантаў абвясціў, што ў Польшчы будзе праведзены рэферэндум па перасяленні мігрантаў.

На мінулым тыдні пры супраціўленні Польшчы і Венгрыі міністры ўнутраных спраў краін ЕС прынялі міграцыйны пакт. Балгарыя, Мальта, Літва і Славакія ўстрымаліся.

Пагадненне ўводзіць прынцып абумоўленасці: альбо краіны пагодзяцца прыняць мігрантаў, якія дабіраюцца на поўдзень Еўропы праз Міжземнае мора, альбо будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага недапушчанага. 

Чытайце таксама:

Маравецкі: Польшча не дапусціць прымусовага перасялення мігрантаў

У Літве абыходжанне з нелегальнымі мігрантамі прызналі неканстутыцыйным, але чыноўнікі сцвярджаюць, што інакш не далі б рады

Рэжым Лукашэнкі спрабаваў даць агнястрэльную зброю нелегальным мігрантам для нападу на памежнікаў ЕС — Памежная служба Латвіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
5
Чаго?... /адказаць/
15.06.2023
То атрымоўваецца што ЕС гэта СССР..? А як наконт свабоды выбару краінамі?.. $20,000 штраф за аднаго чалавека?
15.06.2023
полностью поддерживаю резолюцию ЕС о мигрантах!! нужно это полякам и побольше желательно!! только через мульткультурность можно вытеснить из поляков  их национализм
а то украинцы им плохи, потом белорусы плохие. русские плохие,,, мы все приехали и забрали у них деньги))... только поляцы блин херои

хотя я вижу это так что поляцы выйдут из ЕС))) но долго не протянут)
0
Казік/адказаць/
16.06.2023
ром, гвалтоўнае засяленне такой колькасці і якасці (іх нежаданне і нізкую магчымасць асіміляцыі ў мясцовыя) мігрантаў выклікае толькі хвалі ксенафобіі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031