Знайсці
11.06.2023 / 17:59РусŁacБел

У Крыме здарыўся выбух на чыгунцы

Выбух адбыўся каля 15-16-й гадзіны дня, калі праязджаў таварны цягнік. Пашкоджаныя чыгуначныя шляхі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Svetlov Artem / commons.wikimedia.org

Кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што чыгуначнае палатно пашкоджанае ў Кіраўскім раёне Крыма. «Рух цягнікоў па ўчастку спынілі. Для пасажыраў арганізуюць трансфер аўтобусамі. Пацярпелых няма», — паведаміў Аксёнаў.

Выбух у Крыме адбыўся проста перад чыгуначным саставам, пра гэта піша тэлеграм-канала Baza. Машыніст лакаматыва, убачыўшы падрыў палатна, паспеў прымяніць экстраннае тармажэнне. Ад выбухной хвалі ў кабіне пасыпаліся шыбы, сам машыніст не пацярпеў.

Па інфармацыі тэлеграм-канала «112», раненні атрымалі двое рабочых — ад аскепкаў у выніку выбуху. Але ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031