Знайсці
30.05.2023 / 20:27РусŁacБел

Алейнік дамовіўся аб адмене візаў з Пакістанам, але ёсць нюанс

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік падчас візіту ў Пакістан заявіў, што дасягнутая дамоўленасць аб адмене візаў з гэтай азіяцкай краінай, паведамляе БелТА. Але скарыстацца з гэтага зможа толькі невялікая частка беларусаў.

«Важным вынікам візіту стала падпісанне пагаднення аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Думаю, не трэба тлумачыць, што гэта дакумент, які красамоўна сведчыць пра высокі ўзровень даверу паміж нашымі краінамі», — заявіў Алейнік.

Таксама новыя гарызонты цяпер адкрываюцца і перад праўладнымі аналітыкамі.

Па выніках перамоў быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж беларускім і пакістанскім інстытутамі стратэгічных даследаванняў. «Мы выступаем за больш цеснае і актыўнае ўзаемадзеянне аналітычных супольнасцяў», — заявіў Сяргей Алейнік.

Чытайце таксама:

Алейнік абмеркаваў з Ёзічам Будслаўскі фэст

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Пакістан адпраўляе ва Украіну 159 кантэйнераў з боепрыпасамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930