Знайсці
25.05.2023 / 13:504РусŁacБел

Алейнік абмеркаваў з Ёзічам Будслаўскі фэст

22 мая ў Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча апостальскага нунцыя арцыбіскупа Антэ Ёзіча з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам.

Антэ Ёзіч і Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Асобную ўвагу ўдзялілі тэматыцы міжканфесійнага дыялогу, як паведамляе catholic.by.

Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне. Адзначаецца, што ў размове было пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага ўзаемапаважлівага дыялога па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Нунцый Ёзіч паінфармаваў Catholic.by, што падчас сустрэчы з міністрам Алейнікам, у прыватнасці, абмяркоўваліся сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на якія прыбудзе спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

З праграмай Будслаўскага фэсту можна азнаёміцца тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ртер/адказаць/
25.05.2023
40.000 чалавек прыйдцуь як было ў 2013 годзе бажаю.
25.05.2023
Які ім фэст у канцлягэры?! Каталікі зноў граюць у гульні з д'яблам.
Колькі каштуе сумленне?
0
Казік/адказаць/
26.05.2023
No, усё правільна робяць. У канцлагеры трэба гуртавацца, а не трасціся, зашыўшыся па норах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031