Знайсці
14.04.2023 / 22:569РусŁacБел

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся да Ціханоўскай». Міністр замежных спраў Літвы раскрытыкаваў Наўседу за ветаванне закона

Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс выступіў з публічнай крытыкай рашэння прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы накласці вета на нядаўна прыняты Сеймам закон, які прадугледжваў для беларускіх грамадзян абмежаванні, але больш мяккія, чым на расійскіх. 

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP

Ландсбергіс так пракаментаваў рашэнне Наўседы літоўскаму агенцтву Etaplius:

«Вельмі шкада, што прэзідэнт не прыслухаўся як да закліку дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай, так і да належна ўзважанай пазіцыі Сейму Літвы. Хачу верыць, што Сейм застанецца пры сваёй пазіцыі».

Пасля вета прэзідэнта Сейм мусіць пераглядзець законапраект — можа як унесці змены, так і пераадолець вета прэзідэнта, калі за яго прагаласуюць 71 або больш дэпутатаў са 141.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр сёння заявіла, што Офіс Ціханоўскай акурат будзе працаваць у гэтым кірунку:

«Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальнае», — заявіла Крысціна Рыхтэр.

Сама Ціханоўская таксама выступіла з адмысловай заявай, дзе сказала:

«Я перакананая, што нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і памагатых рэжыму, і нельга караць беларусаў за дзеянні рэжыму… 

Безумоўна, мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвала і працягвае аказваць у нашай барацьбе за дэмакратычную еўрапейскую будучыню Беларусі. І мы разлічваем на ўзважанае рашэнне літоўскага кіраўніцтва і літоўскага парламента, каб працягваць умацоўваць сувязі паміж нашымі народамі, а не будаваць паміж імі муры».

Чытайце таксама:

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
1
жэстачайшэ мяккая дыктатарка/адказаць/
15.04.2023
100%, дубль 2
чаму вы, звяртаючыся да мяне, сказалі "ВЫ САМИ (ПЕРАВАЖНАЯ БОЛЬШАСЦЬ) ДА УСЯГО "ГЭТАГА" ДАВЯЛИ!!!!!
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/314553" ? калі я такой ні разу не з'яўляюся - гэта раз і чаму не адказалі на сустрэчнае маё пытанне - а цяпер адкажыце за сябе - вы большасць? - гэта два
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/314553
1
не такі як ёсць/адказаць/
15.04.2023
100%, бракуе разуму беларускую клаву сабе на тэлефон паставіць?
0
Ядвига/адказаць/
15.04.2023
Вот смотрю на европейских политиков- завидки берут. Что Макрон, что Ландсбергис, ну прям модели. Наши- сплошной устаревший жиртрест.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031