Па словах Наўседы, няма падстаў усталёўваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх дзяржаў-агрэсараў, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян абедзвюх дзяржаў.

«З пункту гледжання нацыянальнай бяспекі, Літвы няма падстаў для рознай ацэнкі грамадзян Беларусі і Расіі», — сказаў Наўседа.

У сваім указе Наўседа прапануе Сейму цалкам прымяніць усе 7 розных абмежавальных мер да грамадзян РФ і Беларусі.

Акрамя таго, вета прапануе замацаваць у законе аб абмежавальных мерах прававы механізм, які б спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных віз і ВНЖ/ПМЖ, а таксама палегчыў дэпартацыю асоб, якія парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежавальных мерах, з Літвы.

Чытайце таксама:

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Клас
9
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
21