Знайсці
10.04.2023 / 18:1316РусŁacБел

«А мне насрат!» Такі надпіс знайшлі архівісты на дакуменце 500-гадовай даўніны

Паводле сведчання гісторыка Дзяніса Лісейчыкава, такі надпіс адшукалі супрацоўніцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Бабкова, Наталля Барсукова і Ірына Бобер у пачатку 2000-х гадоў. Яны распрацоўвалі актавыя кнігі Гарадзенскага земскага суда другой паловы XVI стагоддзя, піша CityDog.io.

На аркушы кнігі за 1571 год на пустым месцы пісар занатаваў: «Не потреба тут нічого пісат».

Для чаго гэта рабілася? «Каб ніхто з ягоных наступнікаў не ўпісаў на гэтым месцы што-небудзь ад сябе, — тлумачыць Дзяніс Лісейчыкаў. — А нейкі пазнейшы чытач кнігі ў канцы XVI стагоддзя (ці нават пазней)

вырашыў патроліць пісара і дапісаў ад сябе, імітуючы лексіку і манеру пісьма пісара 1571 года: «Але мне што пісал — насрат».

Здараюцца ў практыцы архівістаў і іншыя знаходкі падобнага характару.

Напрыклад, у тым жа гістарычным архіве спецыялісты знайшлі фрагмент дакумента з Магілёўскай духоўнай кансісторыі з надпісам «Люся дура!».

А ў метрычнай кнізе царквы ў вёсцы Бортнікі Бабруйскага павета нейкі ананім напісаў: «Лёля, я тебя люблю».

Адносна таго, хто гэта напісаў і навошта, Дзяніс Лісейчыкаў адказаў так:

«Паводле почыркаў можна меркаваць, што гэта надпісы пачатку ХХ стагоддзя. Дзе канкрэтна і хто канкрэтна зрабіў іх, невядома. У метрычнай кнізе запіс маглі зрабіць і ў архіве Мінскай духоўнай кансісторыі, куды кнігі здаваліся».

Чытайце таксама:

«На гэты дом ціха злуюць прадаўцы». У Мінску ў якасці кватэр прадаюць былыя гатэльныя нумары

У Dana Mall да Вялікадня зноў зрабілі прыгажосць: вялізныя яйкі-дамы з курачкамі, качанятамі і янотам усярэдзіне. Вось фотарэпартаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
67
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3
0
Жвір/адказаць/
11.04.2023
(верблюд - это канат), я вось аднаго не магу зразумець, чаму вы ходзіце на вушах, а не нагамі. Не, ну, калі б вы жылі на Месяцы, дык і пытаньняў бы не было, але ж па Зямлі хадзіць на вушах, да гары нагамі, ня зручна. Дык чаму вы ходзіце на вушах ? Адказвайце, не напружвацца "чэсной" народ... Толькі не маніце, і толькі праўду !
0
ну неяк так/адказаць/
12.04.2023
Жір, вы чарговы раз замест таго, каб адказаць на пытанне, закучэравілі

у адрозненне ад вас паспрабую адказаць на ваша пытанне.
у працы намагаюся, як магу, рабіць лагічна і чэсна
відаць, запраграмавана я так
калі паяснічаю і т.п., то
гэта таму, што вакол шмат лайна
тыпу вас)
0
Жвір/адказаць/
12.04.2023
ну неяк так, я адказваю на пытаньні, калі зварот да мяне ўтрымлівае пытаньне. На домыслы, ці шчырую лухту, адказваю таксама, але так, каб суразмоўцы было ўцямна, што ягоная лухта не вымагае адказу. Вось і ўся вам "кучаравасьць". Паўтараць трэба ? Не ? Вось і дзякуй.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031