Знайсці
09.04.2023 / 18:485РусŁacБел

За тыдзень на мяжы з Беларуссю ўкраінскія вайскоўцы паставілі 6 тысяч супрацьтанкавых мін

У камандаванні Аб'яднаных сіл УС Украіны патлумачылі, што ствараюць супрацьтанкавыя мінныя палі на верагодных шляхах прасоўвання праціўніка ўглыб украінскай тэрыторыі.

Вайскоўцы нясуць процітанкавыя міны. Фота: фэйсбук-старонка камандавання Аб'яднаных сіл УС Украіны

«Працягваецца нарошчванне сістэмы інжынерных загарод у абласцях, якія мяжуюць з Беларуссю і Расіяй. Ствараюцца супрацьтанкавыя мінныя палі на танкадаступных участках мясцовасці і верагодных шляхах прасоўвання праціўніка ўглыб нашай тэрыторыі, а гэта — дарогі, лясныя палосы, масты, лініі электраперадач і да таго падобнае.

Толькі на гэтым тыдні інжынернымі падраздзяленнямі ўладкавана некалькі дзясяткаў мінных палёў з выкарыстаннем больш чым 6 тысяч супрацьтанкавых мін. Пракапана больш за 7 тысяч метраў супрацьтанкавых равоў і траншэй», — расказаў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УС Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў.

Украіна на мяжы з Беларуссю размясціла зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Што за яны?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
3
олеся/адказаць/
09.04.2023
значит так. у меня есть муж.
и другого не будет.
я верная жена.

...
наверное все достаточно убедились уже?
3
Петро/адказаць/
09.04.2023
Вельмі добра. На выпадак калі зноў сунуцца
0
хтосьці/адказаць/
10.04.2023
...і пасля скардзяцца на нястачу снарадаў.
На відавочна непрахадным (бо забалочаны) і бесперспектыўным напрамку (складаная лагістыка і амаль поўная адсутнасць рэалістычных мэтаў) кідаюць рэсурсы на будаванне плота, ірвоў, міны, працоўную сілу - тое, што так бы прыдалося на фронце...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031