Знайсці
05.05.2024 / 18:502РусŁacБел

Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж

Гэта першая паездка кітайскага лідара ў краіну Еўрасаюза за апошнія пяць гадоў.

Фота: AP Photo/Michel Euler, Pool

Старшыня КНР Сі Цзіньпін разам з жонкай прыбыў у Парыж з афіцыйным візітам, паведамляюць французскія СМІ. 

«Падчас візіту я правяду паглыблены абмен думкамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам аб развіцці адносін Кітай — Францыя і Кітай — ЕС у новай сітуацыі, а таксама аб існых важных міжнародных і рэгіянальных праблемах», — заявіў раней Сі Цзіньпін.

Візіт прымеркаваны да 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Кітайскі лідар правядзе ў Францыі два дні. У яго запланаваныя сумесныя перамовы з Макронам і кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Раней паведамлялася, што Макрон паспрабуе пераканаць кітайскага лідара зменшыць гандлёвы дысбаланс і паўплываць на Маскву ў сувязі з канфліктам ва Украіне.

Чытайце таксама:

Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну

Сі Цзіньпін упершыню за пяць гадоў адпраўляецца ў турнэ па еўрапейскіх краінах

Макрон: Еўропе пагражае гібель, ёй трэба будзе прыняць важныя рашэнні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
1
лицвін/адказаць/
05.05.2024
Если китайцы прилетели во Францию, то это однозначно что они будут толкать "русский мир", а это изначально ставит глобальный вопрос, а нафига тогда все это ???
0
Бідонка/адказаць/
06.05.2024
Шашэлы Байдэн не можа актыўна ўплываць на міжнародныя справы свету. У камуністаў Кітая адерылася вакно магчымасцей прыблізіць свет к новай і апошней вайны чалавецтва.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера