Знайсці
28.03.2023 / 18:0013РусŁacБел

Аўтарка выказвання «Аўтызм — наступства неўпарадкаваных палавых зносін» зноў запатрабаваная. Яе запрасілі выступіць на навуковым семінары ў Мінску

У верасні 2022 года ў інтэрнэце з'явіўся рэзанансны ролік, запісаны ў школе №14 Баранавічаў. Перад школьнікамі выступала лагапед Вольга Філістовіч. Яна сцвярджала, што «аўтызм — наступства бязладных палавых зносін». Пасля адбыўся скандал, жанчыну асудзілі ў тым ліку і на дзяржаўным узроўні. Але праз некалькі месяцаў яна зноў усплыла, піша «Радыё Свабода».

29 сакавіка Міністэрства здароўя Беларусі ладзіць семінар «Інавацыйныя падыходы да ранняй дыягностыкі і суправаджэння дзяцей з аўтызмам». Семінар пройдзе на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На яго запрасілі навукоўцаў, педагогаў, псіхолагаў, лекараў і бацькоў дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Сярод дакладчыкаў у праграме семінара заяўленая «па ўзгадненні» Вольга Філістовіч, дырэктарка Цэнтра прыкладнога аналізу паводзін «Метад АВА». Тэма яе дакладу — «Псіхакарэкцыйныя методыкі, якія ўжываюцца ў працы з дзецьмі з РАС (расстройства аўтыстычнага спектру»).

Магчымы ўдзел Вольгі Філістовіч у семінары абурыў бацькоў дзяцей з асаблівасцямі і лекараў. Яны падрыхтавалі калектыўны зварот да Міністэрства аховы здароўя.

«Ні цяпер, ні ў далейшым мы не будзем пакідаць без увагі, што службовая асоба, якая прапагандуе антынавуковыя, дыскрымінацыйныя, прыніжальныя выказванні, разглядаецца ў якасці запрошанай на мерапрыемства такога высокага ўзроўню, фактычна прымаючы ўдзел у фармаванні дзяржаўнай палітыкі», — напісалі аўтары звароту ў Міністэрства аховы здароўя.

Яны кажуць, што «да глыбіні душы абураныя» тым, што сярод удзельнікаў мерапрыемства ёсць такая асоба, як Вольга Філістовіч, і просяць звярнуць увагу на гэтую дакладчыцу і яе скандальныя выказванні ў верасні 2022 года.

Чытайце пра Вольгу Філістовіч падрабязней:

Выкладчыца БарДУ палохае баранавіцкіх школьнікаў: аўтызм — гэта вынік беспарадачных палавых зносін бацькоў (і дзядоў!) ВІДЭА

Мінулагодні выступ у Баранавічах таксама абурыў грамадскасць. У Міністэрства адукацыі накіравалі зварот ад бацькоў дзяцей з асаблівасцямі развіцця, які падпісалі 2228 чалавек. А таксама зварот ад лекараў, псіхолагаў, педагогаў, іншых спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і членамі іх сем’яў. Яго падпісалі 1254 чалавекі.

Па выніках праверкі Міністэрства адукацыі дало адказ. Спецыялісты ведамства зазначылі, што «выказванні Філістовіч аб этыалогіі ўзнікнення аўтызму супярэчаць існуючым навукова абгрунтаваным тэорыям і сучаснай практыцы навучання, сацыялізацыі дзяцей з аўтызмам», «змест гэтых выказванняў супярэчыць дзяржаўнай палітыцы ў сферы адукацыі».

Фрагмент адказу Міністэрства адукацыі Беларусі

Міністэрства адукацыі накіравала ліст Вользе Філістовіч, дзе папярэдзіла пра недапушчальнасць выкарыстання ў публічных выступах «выказванняў дыскрымінацыйнага, абразлівага характару ў адрас дзяцей з расстройствам аўтыстычнага спектру, фармаванне негатыўнага вобразу чалавека з аўтызмам».

Апроч гэтага, Мінадукацыі прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасці некаторых педагогаў з баранавіцкай школы.

Чытайце таксама:

Памятаеце баранавіцкую выкладчыцу з антынавуковымі тэорыямі пра аўтызм? Спецыялісты просяць праверыць яе лекцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
амаль/адказаць/
29.03.2023
Выкладчык, ха-ха. Давай тваіх ,выпускнікоў, праверым? :)))
0
Ирина/адказаць/
30.03.2023
Она просто хочет притянуть к себе внимание По другому не умеет
0
Ольга/адказаць/
30.03.2023
Большей херни не слышала ! Ребенок с аутизмом ! Мой муж первый и единственный мужчина в моей жизни !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031