Знайсці
25.03.2023 / 21:5610РусŁacБел

Сёння затрымлівалі Ніну Багінскую

З крыніц «Нашай Нівы» стала вядома, што сёння затрымлівалі Ніну Багінскую. Сілавікі прыйшлі за ёй дадому ў 12.30. Без усялякіх тлумачэнняў жанчыну прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Толькі бліжэй да 9 вечара яе адпусцілі з пастарунку.

Не выключана, што менавіта такім чынам міліцыянты вырашылі не даць магчымасці «нязломнай Ніне» выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам. Яна так рабіла ва ўсе часы, нягледзячы на іх суровасць.

Ніна Багінская адчувае сябе кепска. Яна мае шэраг сур'ёзных хвароб. Нягледзячы на гэта, жанчыну сталага веку пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара.

Чытайце таксама:

Ніна Багінская расказала, што з ёй здарылася на Новы год

Прадалі лецішча Ніны Багінскай. Ці можна будзе вярнуць забраную рэжымам маёмасць?

Ніна Багінская пра продаж свайго лецішча: Зменіцца ўлада, і дзеці ды ўнукі забяруць сваё

І смех і грэх. Ніне Багінскай забаранілі гуляць у азартныя гульні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць
26.03.2023
а может я девушка, У маёй сям’і гэта мілая, ласкавая форма слова «бабуля».
7
саўка/адказаць
26.03.2023
Грышка , еще не хватало мне и вашей семьи...
4
ильинишна новодворская/адказаць
26.03.2023
Грышка , а чыво эта вы на меня реагируете? не реагируйця на миня. я запрэшчаю
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930