Знайсці
22.03.2023 / 15:121РусŁacБел

Стала вядома аб 18 пацярпелых ад ракетнага ўдару па Запарожжы, адзін чалавек загінуў

Пад расійскі абстрэл у Запарожжы патрапілі два дзевяціпавярховыя дамы. Цяпер вядома пра 18 пацярпелых (з іх двое дзяцей 7 і 9 гадоў), паведаміў гарсавет. Адзін чалавек памёр па дарозе ў бальніцу.

Таксама па апошняй інфармацыі, 11 дарослых шпіталізавана (з іх чацвёра знаходзіцца ў цяжкім стане, сямёра — у сярэднім). Яшчэ пяць чалавек атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы.

Інфармацыя аб маштабах разбурэнняў і ахвярах удакладняецца — іх можа быць больш.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў удар па Запарожжы.

«Гэта не павінна стаць «проста звычайным днём» ва Украіне, дзе заўгодна яшчэ ў Еўропе ці свеце. Трэба больш адзінства і рашучасці свету, каб хутчэй перамагчы рускі тэрор і абараніць жыццё», — напісаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь/адказаць
22.03.2023
Акрамя Запарожжа ўночы акупанты абстралялі горад Ржышчаў Кіеўскай вобласці дронамі. Там маюцца загінулыя. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930