Знайсці
09.03.2023 / 00:0215РусŁacБел

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Сёння на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі чарговыя сюжэты, прысвечаныя атацы на самалёт А-50 на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. З іх стала вядома, хто яшчэ, апрача ўкраінца Мікалая Швяца, абвінавачваецца ў саўдзеле ў гэтай дыверсіі.

Скрыншот з відэа

Прапагандысты паказалі нейкую Лілію Шарай, падпісаную як «затрыманая». Яна нібыта садзейнічала Швяцу ўсляпую.

Стрыечная сястра Шалай, Ала Яцута з Ровенскай вобласці Украіны, нібыта прыехала ў Мінск за дзень да атакі ў госці да сястры і папрасіла тую зняць кватэру, якая насамрэч прызначалася для Швяца. Таксама Яцута нібыта сустракалася са Швяцом у Століне.

У сюжэце гаворыцца, што Яцута з'ехала з Беларусі пасля таго, як правалілася эвакуацыя Швяца праз Столін. Таксама выехаў яшчэ адзін чалавек, датычны да аперацыі. Называецца толькі яго прозвішча — Дзёмін.

Таксама ў сюжэце пацвярджаецца, што Мікалай Швец быў затрыманы ў доме Настассі Пілько і Алега Сычова ў Бараўлянах. А яшчэ раней паказалі, як ён праходзіць памежны кантроль падчас спробы ўехаць у Беларусь у студзені.

Мікалай Швец спрабаваў прайсці польска-беларускую мяжу пад Гродна, як сведчыць сюжэт, 18 студзеня. Памежнік Андрэй Мірончык сцвярджае, што той прасіў яго не ставіць у пашпарт беларускі штамп, хоць меў такі з польскага боку. Гэтым ён выклікаў падазрэнне і быў дадаткова агледжаны. Але паколькі нічога забароненага пры ўкраінцу не знайшлі, то яго не затрымлівалі, хоць і ў Беларусь не пусцілі. А дабіраўся ён пасля ўжо нібыта абходнымі шляхамі, праз Латвію і Расію. 

Чытайце таксама: 

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
82
Ха-ха
30
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
9
0
Вадзім/адказаць/
09.03.2023
У гэтай падлв акуляры так, для вобразу, і каб не пазналі на вуліцах.
0
Торрино/адказаць/
09.03.2023
Методом случайно выбора узнали адрес беженцев с Украины,приехали, схватили, обвинили в терроризме,полностью аналог с метро,когда нашли каких то молодых беззащитных людей и обвинили в теракте ,который сам Лукаш и устроил.
0
даведка/адказаць/
09.03.2023
Мика и Найка, по легенде, прослушивала радиоэлектронная разведка, а украинца чекисты с помощью СОРМ. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031