Сілавікі затрымлівалі нібыта вельмі небяспечнага злачынцу ў колькасці і абмундзіраванні, у якіх звычайна затрымліваюць за рэпосты ў тэлеграме ці па «народным» артыкуле.

На відэа мужчына нібыта чакаў, што за ім прыйдуць. А дзверы былі наогул адчыненыя.

У відэа, апублікаваным пазней, мужчына паўтарае ўсё тое, што раней было агучана Лукашэнкам.

Ён 1993 года нараджэння, грамадзянін Украіны. У Беларусь, кажа, трапіў па расійскім пашпарце. 

Адказваючы на пытанні за кадрам, хлопец кажа, што ён падарваў самалёт на аэрадроме Мачулішчы з дапамогай двух дронаў. 

«Я працаваў з СБУ», — кажа ён на відэа.

Раней яго сястра казала журналістам, што Швец быў дома ва Украіне ў дні дыверсіі.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку»

Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні

Азараў пракаментаваў словы Лукашэнкі наконт украінскіх дыверсантаў і затрыманых

КДБ фактычна пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8