Знайсці
06.03.2023 / 14:3212РусŁacБел

Не знайшлося ахвотных выкупіць мінскую кватэру Ціханоўскіх 

Сёння павінен быў адбыцца аўкцыён па продажы трохпакаёвай кватэры ў Мінску, якая належыць Сяргею Ціханоўскаму. Але таргі не адбыліся, бо не знайшлося ахвотных яе купіць, піша «Зеркало».

Кватэру Сяргея Ціханоўскага на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску праз аўкцыён выставілі на продаж за даўгі. Там зарэгістраваныя жыхары, у тым ліку непаўналетнія дзеці.

Пачатковая цана лота была 214860 рублёў. Гэта ніжэй за рынкавую.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў, якія жадаюць прыняць удзел у таргах, праходзіла да 3 сакавіка. У канцы лютага супрацоўнік прадпрыемства «Белюрзабеспячэнне» паведамляў, што некалькі чалавек кватэрай цікавіліся, але афіцыйных заявак на ўдзел у таргах на той момант не паступала.

Даведацца колькасць удзельнікаў нельга было да пачатку аўкцыёну, ён павінен быў праходзіць сёння, 6 сакавіка. Раніцай стала вядома, што таргі не адбыліся — праз адсутнасць удзельнікаў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на старонцы з аб'явай аб продажы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
2
Let's go Brandon!/адказаць/
07.03.2023
Там на ремонт придеться вывалить кучу денег. Отдайте многодетной семье.
1
Let's go Brandon!/адказаць/
07.03.2023
Пытанне, отуда же откуда $900 000 тысяч.  
07.03.2023
Александр, Я бы не стал обманываться. Это квартира с обременением. Там прописаны дети. Режим шатается. Оно тебе надо заплатить немалые деньги и впоследствии лишиться жилья? И тут не откосишь, что ты честный покупатель, тебя ввели в заблуждение, и ты не знал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031