Знайсці
06.03.2023 / 14:18РусŁacБел

Расійскія войскі «паставілі на паўзу» масаваныя ракетныя ўдары, але верагоднасць новых нападаў высокая

Пра гэта заявілі ў аператыўным камандаванні УСУ «Поўдзень».

Фота: KOSTIANTYN LIBEROV / ASSOCIATED PRESS

Як заяўляюць ва УСУ, цяпер Расія час ад часу задзейнічае авіяцыю і ракеты паветранага базавання, групы дронаў-камікадзэ, а таксама наземнае ўзбраенне тыпу берагавых, аператыўна-тактычных ракетных комплексаў і зенітна-ракетных комплексаў для ўдараў па тэрыторыях, размешчаных каля лініі фронту.

Пры гэтым, як заяўляе аператыўнае камандаванне УСУ «Поўдзень», у Чорным моры на баявым дзяжурстве знаходзяцца тры расійскія караблі, носьбіты ракет «Калібр», што дазваляе казаць, што верагоднасць новых ракетных абстрэлаў «максімальна высокая».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031