Знайсці
13.02.2023 / 21:4318РусŁacБел

Дзе здараюцца землятрусы, а дзе іх ніколі не было

На зямной паверхні няма такіх рэгіёнаў, якія цалкам бяспечныя ад актыўнасці зямной кары. Тым не менш, усім вядома, што для некаторых краін землятрусы — тыповая з’ява, тады як у іншых моцных землятрусаў не фіксавалі ніколі. Чаму так адбываецца?

Разбуральныя землятрусы найперш адбываюцца ў тых краінах, што месцяцца ля стыкаў тэктанічных платформаў. У краінах, далёкіх ад гэтых стыкаў, моцных землятрусаў звычайна не бывае.

Сейсмічна актыўную вобласць па перыметры Ціхага акіяна, дзе знаходзіцца шмат вулканаў, навукоўцы называюць Ціхаакіянскім вулканічным вогненным колам. Там адбылося каля 90% усіх сусветных землятрусаў і 80% самых магутных з іх.

Карта землятрусаў, якія адбыліся з 1900 па 2013 год. Чырвоны колер пазначае межы Ціхаакіянскага агнявога кола. Фота: USGS / Wikimedia.org

Ёсць яшчэ дзве зоны актыўнасці зямной кары — гэта Альпійска-Гімалайскі горны пояс і Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, які ідзе ўздоўж дна Атлантычнага акіяна.

Альпійска-Гімалайскі горны пояс. Фота: Wikimedia.org

Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, які ідзе ўздоўж дна Атлантычнага акіяна. Фота: Wikimedia.org

Сярод краін з самай высокай рызыкай землятрусаў WorldAtlas называеЯпонію, Кітай, Іран, Турцыю, Перу, Італію, Філіпіны, Інданезію, а таксама ЗША і Мексіку.

У прыватнасці, Турцыя, дзе нядаўна адбылося стыхійнае бедства, часта церпіць з-за сейсмічнай актыўнасці, бо месціцца паблізу некалькіх асноўных ліній разломаў. Краіна заціснутая паміж Еўразійскай, Афрыканскай і Аравійскай платформамі, што і выклікае ўвесь час падземныя штуршкі рознай ступені.

Трэба сказаць, што найбольшую небяспеку землятрусы ўяўляюць для самых бедных рэгіёнаў свету. Гарады накшталт Лос-Анджэлеса і Токіа лепш абароненыя: дзякуючы апошнім дасягненням архітэктуры, будынкі там устойлівыя да штуршкоў. Але гэтым не могуць пахваліцца ўсе краіны — напрыклад, Філіпіны ў значна горшым становішчы.

Землятрусы рэдка адбываюцца на раўнінных тэрыторыях, таму іх звычайна не бывае, напрыклад, у Беларусі. Сярод краін, дзе ніколі не было землятрусаў, называюцьКатар, Саудаўскую Аравію, Андору, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Мальту і Барбадас.

З усіх кантынентаў Антарктыда сутыкнулася з найменшай колькасцю землятрусаў, аднак яны ўсё адно там здараюцца. У прыватнасці, у 2022 годзе падводны вулкан недалёка ад мацерыка прачнуўся і выклікаў 85 тысяч землятрусаў — гэта быў самы моцны сейсмічны ўсплёск, зарэгістраваны на кантыненце.

Навукоўцы адзначаюць, што кожны год прыборы фіксуюць у свеце больш за мільён землятрусаў. Так, міні-землятрусы адбываюцца нават у Беларусі. Аднак моцных падземных штуршкоў, што ўласцівыя тэрыторыям, паблізу якіх месцяцца вулканы (яны часта знаходзяцца якраз на стыках літасферных пліт), звычайна не чакаюць на тэрыторыі такіх краін, як Беларусь, Украіна, Чэхія, Польшча, Літва і Латвія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
70
Панылы сорам
12
Ха-ха
9
Ого
23
Сумна
20
Абуральна
42
1
о боже.../адказаць/
14.02.2023
Сейсмолог, жэстачайшэ 

"3 млн квадратных метров жилых и офисных площадей планируется построить за десять лет. «Но результаты будут видны уже через два года. График и сроки очень жесткие, — заверил Карич. — Я буду лично за проектом наблюдать, и меня тоже будут курировать, и не только власти и президент. Я ответственен за этот проект и перед Богом»"
1
Сейсмолог/адказаць/
14.02.2023
рыба фугу-фугу, на самом деле ни какая система не справится, просто какая-то меньше врёт... Системы, которые врут больше - справляются... :)
2
рыба фу/адказаць/
15.02.2023
а сістэма, каторая не урот, увогуле без праблем - "няма" радыяцыі - "няма" праблем
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930