Канчатковы дакумент яшчэ мае быць апублікаваны, але за перайменаванне ўжо прагаласавалі на сесіі гарадской рады 24 красавіка, піша Белсат.

Беларуская — невялікая вуліца ў прыватным сектары на поўдні Адэсы, якая выходзіць да мемарыяльнага комплексу Гераічнай абароны Адэсы.

«Вільна Білорусь» мінулай восенню звярталася да кіраўніцтва Адэсы з прапановай у межах дэкамунізацыі назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага, Міхаіла Жызнеўскага, каліноўца Аляксея Скоблі ці проста ў гонар Вольнай Беларусі. Адэсіты пагадзіліся на першую прапанову.

Сярод перайменаваных аб’ектаў — вуліца і плошча Кацярынінскія, якія зараз будуць звацца Еўрапейскімі, парк Горкага, які стане паркам Марка Твэна, сквер Пушкіна, які стане скверам Ружы вятроў. Барадзінская вуліца стане вуліцай Герояў Змяінага (тых, якія паслалі расійскі ваенны карабель «Масква», які ўрэшце пайшоў на дно), Правулак Дзяржавіна стане Квантавым правулкам, а Арлоўская вуліца захавала назву, але цяпер завецца не ў гонар расейскага гораду Арла, а ў гонар прафесара Міхаіла Арлова.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0