Знайсці
11.02.2023 / 01:10РусŁacБел

Прэмію Міхася Стральцова атрымаў Юрась Пацюпа

Цырымонія абвяшчэння лаўрэата вядомай беларускай літаратурнай прэміі адбылася 10 лютага, у літоўскім Доме пісьменніка ў Вільні ў межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Паэт, перакладчык, крытык, мовазнаўца Юрась Пацюпа быў адзначаны за яго творчую і навуковую дзейнасць, піша Reform.by.

Юрась Пацюпа вядомы сваімі мовазнаўчымі эсэ, артыкуламі пра беларускую літаратуру, якія выходзілі ў часопісах Arche, «Фрагмэнты», «Крыніца», «Дзеяслоў» і іншых выданнях. Ён аўтар манаграфіі пра беларускія вершы Яна Баршчэўскага, шматлікіх слоўнікаў; сфера яго інтарэсаў — вершазнаўства, лексікаграфія, граматыка, фалькларыстыка. Летась за свае навуковыя працы мовазнавец быў таксама адзначаны на Міжнародным кангрэсе беларускіх даследчыкаў.

Нядаўна выйшла кніга Юрася Пацюпы «Рой», куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі «Ноч» і «Сабака», намеркаваныя — «Сад» і «Рута», а гэтаксама новыя творы. Другую частку кнігі склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. 

Набыць кнігу «Рой» можна тут.

Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова была заснаваная ў 2018 годзе ўдавой пісьменніка і паэта Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод яе лаўрэатаў — пісьменнік і перакладчык Алег Мінкін, паэтка Анхела Эспіноса Руіс, паэтка Наста Кудасава, драматург, публіцыст і паэт Анатоль Вярцінскі, паэтка Антаніна Хатэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031