Украіна прапанавала «формулу міру» з дзесяці пунктаў. Расказваем, што за яны
«Тое, што таксама будзе служыць гарантыямі свабоды і бяспекі для іншых народаў».
Фота: Jacquelyn Martin, AP
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале канале падзяліўся відэа, у якім прэзентуецца апісанне ўкраінскай «формулы міру», якая складаецца з дзесяці пунктаў.
Зяленскі адзначыў, што гэтыя дакладныя пункты здольныя стварыць новую і глабальна важную архітэктуру бяспекі, якая ў тым ліку дасць гарантыі свабоды і захаванасці іншым народам.
Унізе прыводзім увесь спіс дадзеных пунктаў.
- Радыяцыйная і ядзерная бяспека — забеспячэнне бяспекі і ўкраінскага кантролю над усімі атамнымі аб'ектамі краіны, а таксама выконванне Расіяй усіх правіл МАГАТЭ.
- Харчовая бяспека — забеспячэнне бесперабойнай і пастаяннай працы «Збожжавай ініцыятывы», вызваленне ўсіх украінскіх марскіх партоў.
- Энергетычная бяспека — прадастаўленне надзейных сістэм СПА для абароны ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў.
- Вызваленне ўсіх палонных па формуле «ўсіх на ўсіх» і дэпартаваных — вяртанне ва Украіну ўсіх ваеннапалонных і дэпартаваных у Расію ўкраінскіх грамадзянскіх асоб.
- Выкананне Статута ААН — аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і сусветнага парадку, пры якім Расія паважае ўкраінскі суверэнітэт.
- Вывад расійскіх войскаў з усёй украінскай тэрыторыі і спыненне баявых дзеянняў — вяртанне да ўкраінскіх межаў ад 1991 года разам з Крымам і Данбасам.
- Аднаўленне справядлівасці — трыбунал для вінаватых у агрэсіі і кампенсацыя ўсёй прычыненай шкоды.
- Процідзеянне экацыду — рэабілітацыя прыроды, якая пацярпела ад вайны.
- Гарантыі бяспекі для Украіны — недапушчэнне паўторнага канфлікту ў будучыні.
- Фіксацыя заканчэння вайны — падпісанне афіцыйнага дакументу, які сведчыць аб заканчэнні канфлікту і замацоўванні новай архітэктуры бяспекі.
Чытайце яшчэ:
63 расійскіх палонных абмянялі на 116 украінскіх
Абраны прэзідэнт Чэхіі: Украіне павінны даць усю зброю, акрамя ядзернай
Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць






Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»
 2
У Вільні праходзіць фестываль халадніку ШМАТ ФОТАЎ
 7
«Больш анекдатычнага персанажа ў гэтай вайне прыдумаць нельга» — Падаляк пра абвінавачанні Лукашэнкі ў падрыве Кахоўскай ГЭС
 7
Блінкен на наступным тыдні паедзе дамаўляцца ў Кітай
 1
У Гомелі 22-гадовага хлопца судзяць за «тэрарызм»
 5
Сафія Сапега знаходзіцца зараз у Тайландзе
 20
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ї сколько можно, не перестаю повторять, ? не сметь приказывать мне . і .