Знайсці
02.02.2023 / 19:111РусŁacБел

У Варшаве ў суботу два выступы ў адзін дзень правядзе Раман Арлоў

4 лютага Беларускі Моладзевы хаб запрашае адразу на два выступы Рамана Арлова — беларускага музыкі, кампазітара, стваральніка тэатральных праектаў для дзяцей і дарослых. У гэты дзень артыст святкуе свой дзень нараджэння, прыходзьце павіншаваць яго асабіста!

У 15:00 Раман Арлоў адыграе дзіцячы музычны монаспектакль «Як Святы Мікалай Новы Дзень уратаваў», разлічаны на дзяцей і дарослых.

У 17:00 у цёплым лямпавым акустычным гучанні прагучаць найбольш вядомыя хіты Рамана Арлова — «Адлегласць», «Сонца смяецца», «Зорка Венера», «Станцыя», «Маё Сонца», «Будзьма Беларусамі» і многія многія іншыя, а таксама абсалютна новыя песні.

Раман Арлоў здабыў вядомасць на пачатку 2000-х як адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта «J-Морс», выступіў стваральнікам многіх вядомых беларускамоўных хітоў — «Так-Цік-Так», «Яна», «Адлегласць», «Маё Сонца» і іншых.

З 2010 года запусціў уласны музычны праект «У нескладовае», з якім даў багата канцэртаў, выпусціў альбом і тры сінглы — «Будзьма Беларусамі», «Станцыя», «Скажы, Кастусь».

З 2016 года займаецца музычным тэатрам. У мюзікле «Чарадзей» аб жыцці і прыгодах славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея Раман Арлоў з'яўлецца аўтарам музыкі, словаў і лібрэта.

З 2017 Раман запусціў адзін з самых паспяховых сваіх праектаў — цыкл тэатральна-музычных казак «Неверагодныя прыгоды літары Ў».

Абавязковая рэгістрацыя квіткоў па спасылцы

Дзіцячы монаспектакль — 20 zł

Акустычны канцэрт — 30 zł 

Месца правядзення: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
02.02.2023
Спачатку падумаў, што Лукашэнка на афішы, павялічыў, не.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера