Пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю ўпалі на 55%
Аб'ём паставак калійных угнаенняў з Беларусі ў Індыю знізіўся на 55% у студзені — лістападзе 2022 у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Пра гэта ў панядзелак ТАСС паведамілі ў пасольстве Індыі.
Фота: Tut.by
У дыпмісіі дадалі, што краіны працягваюць абмяркоўваць магчымасць аплаты паставак беларускіх калійных угнаенняў у індыйскіх рупіях.
«Пытанне абмяркоўваецца зацікаўленымі бакамі краін», — адказалі ў пасольстве на пытанне аб наяўнасці прагрэсу ў пытанні плацяжоў у рупіях паміж індыйскай кампаніяй Indian Potash Limited і Беларускай калійнай кампаніяй.
Раней пасол Індыі ў Беларусі Алак Ранджан Джа паведамляў, што сітуацыя з пастаўкамі беларускіх угнаенняў у Індыю ўскладнілася з-за ўведзеных Захадам у дачыненні да Мінска санкцый, але Нью-Дэлі спадзяецца на больш хуткае вырашэнне лагістычных праблем.





