Знайсці
20.01.2023 / 14:103РусŁacБел

Маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, асудзілі да 7 і 6,5 гадоў калоніі 

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанка Іне і Валерыі Глінскім — 7 і 6,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна, піша «Вясна». 

Іна і Валерыя Глінскія

Маці і дачку асудзілі нібыта за перадачу ў 2020 годзе даных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), арт. 352 (неправамернае завалоданне кампʼютарнай інфармацыяй).

Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Большасць пасяджэнняў па справе прайшла ў закрытым рэжыме.

Іна і Валерыя Глінскія былі затрыманыя 28 снежня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа за тое, што ў жніўні 2020-га нібыта перадалі даныя сілавікоў у «Чорную кнігу Беларусі».

«Я працавала ў МТБанку на пасадзе спецыяліста. У жніўні 2020 года я прымала ўдзел у вулічных беспарадках. З выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў падавала інфармацыю па супрацоўніках міліцыі ў канал «Чорная кніга Беларусі», — распавядала на міліцэйскім відэа Іна Глінская, якая займала ў банку кіруючую пасаду.

У судзе палітзняволеныя цалкам прызналі віну па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 203-1, ч. 3 арт. 352 і часткова паводле ч. 3 арт. 130. Яны заявілі, што ў іх не было мэты «распальваць».

Па справе праходзяць пяцёра пацярпелых — супрацоўнікі міліцыі і суддзя. Адна з іх — супрацоўніца Партызанскага РУУС Мінска Ліліяна Жылянкова, якая асабіста з маці прыйшла на суд 26 снежня.

«Яны выклалі адрас майго пражывання і той, дзе жыве сямʼя брата з маленькімі дзецьмі. Потым дапоўнілі данымі бацькоў. Тэлефанавалі і пісалі ім і мне. Маўляў, як маглі выхаваць «такое»? Мама вельмі перажывала, плакала кожны дзень. Пісалі ж: «Вашу дачка па коле пусцім. Хай ходзіць і азіраецца, да хаты не дойдзе», «Знойдзеце яе часткамі»… Мама выходзіла сустракаць мяне з працы. Прыйшлося таксама памяняць нумар машыны, ставіць яе далёка ад дома», — перадавала з суда словы Жылянковай sb.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17
0
Вясёлка/адказаць/
20.01.2023
Усё яшчэ будзе жылянкова))))
1
Жыве/адказаць/
20.01.2023
Зачем на себя наговаривать? Лучше молчите это лучшая защита.
0
Мангол/адказаць/
20.01.2023
Что вы делаете, сцикловики?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930