Знайсці
11.01.2023 / 09:271РусŁacБел

ISW: Захоп Салядара не азначае акружэння Бахмута

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны падкрэслілі, што расійскія войскі не захапілі ўвесь Салядар, нягледзячы на некалькі лжывых сцвярджэнняў пра тое, што горад здаўся і Бахмут знаходзіцца пад пагрозай немінучага акружэння.

Баі ў Салядары. Фота: DW

«Некалькі расійскіх крыніц сцвярджалі, што 10 студзеня сілы ПВК «Вагнер» прасунуліся на захад ад Салядара. Але Яўген Прыгожын зняпраўдзіў гэтыя заявы, адзначыўшы, што «вагнераўцы» ўсё яшчэ вядуць барацьбу супраць скаардынаванага ўкраінскага супраціву», — гаворыцца ў штодзённай справаздачы Інстытута.

Па стане на 10 студзеня, адзначылі аналітыкі ISW, ёсць толькі візуальнае пацвярджэнне прысутнасці сіл «Вагнера» ў цэнтры Салядара. «Аднак рэальнасць кантролю над тэрыторыяй у Салядары ад квартала да квартала незразумелая з-за дынамічнага характару гарадскіх баёў», — падкрэслілі аналітыкі.

«Нават калі прыняць за чыстую манету расійскія заявы, захоп Салядара не будзе азначаць неадкладнае акружэнне Бахмута. Кантроль над Салядарам не абавязкова дазволіць расійскім войскам усталяваць кантроль над крытычна важнымі ўкраінскімі наземнымі лініямі камунікацый да Бахмута», — падсумавалі ў ISW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
0
Толик/адказаць/
11.01.2023
Пожоже, что надо прогревать двигатели.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера