Знайсці
04.01.2023 / 22:313РусŁacБел

У Гродне смеццявоз праваліўся пад асфальт, і гэта дазволіла знайсці труп

У Гродне ў канцы снежня ў адным з двароў па вуліцы Дзяржынскага пад смеццявозам праваліўся асфальт. Машыну, якая захрасла ў правале, неўзабаве вызвалілі з дапамогай аўтакрана, але гісторыя атрымала нечаканы працяг.

Прычынай правалу смеццявоза было тое, што асфальт на дарожцы аказаўся падмытым. Шукаючы, што да гэтага спрычынілася, выявілі, што працякае труба ў падвале суседняга будынка. А калі ліквідавалі ўжо гэтую праблему, камунальнікі знайшлі парэшткі чалавека.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, смерць гэтага чалавека ніяк не была звязаная з падтапленнем. Мужчына памёр ужо некаторы час таму, задоўга да выпадку са смеццявозам. А не знайшлі труп раней таму, што жыхары практычна не карыстаюцца падвалам, — ніхто без асаблівай патрэбы туды не ходзіць.

Таму труп, як і працёк трубы, ніхто і не выявіў ні тыдзень, ні месяц таму. Смерць чалавека, як паказала экспертыза, крымінальнага характару не мела. А лёсам ягоным ніхто не цікавіўся, бо ён быў бяздомным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
23
Ха-ха
1
Ого
28
Сумна
94
Абуральна
7
1
даведка/адказаць/
04.01.2023
Все же подвалы подлежат периодическому комиссионному обследованию...
0
Лідкін боршч /адказаць/
05.01.2023
Жыў над кафэ, гаспадыня набыла каля 20 мяхоў бульбы, выгружалі ў дождж у сутарэнні, не ўзгадніўшы ні з кім з жыхароў, жэсам. Вядома, праз некаторы час пачала тая бульба псавацца, смярдзела да шостага паверха. Дык то бульба, а істота, як тая мумія, водарам алея аліўкавага пахла? Нехта дрэнна робіць сваю працу.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.01.2023
Лідкін боршч

Ох, уж эти совки. Забить весь морозильник и подвалы, как хомяки, а потом по весне гной выгребать. Вместо того, чтобы прогуляться после работы, и купить все свежее на пару дней-неделю вперед. Лучше на диване "Час суда" или сериалы про настоящих полковников и принцесс из деревни смотреть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера