Знайсці
17.12.2022 / 09:203РусŁacБел

Генерал Ходжэс пракаментаваў магчымасць наступлення Расіі ў лютым

Амерыканскі генерал у адстаўцы Бен Ходжэс не згодны са сцвярджэннем галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага аб наступленні расіян у лютым, піша «УП».

«Я сумняваюся, што Расія зможа сабраць сілы такога памеру за гэты час, тым больш належнай якасці», — напісаў Ходжэс у Twitter.

Так генерал адказаў Валерыю Залужнаму на яго словы ў інтэрвʼю выданню The Economist.

У ім галоўнакамандуючы УСУ сказаў: «Расіяне рыхтуюць каля 200 тыс. новых салдат. Я не сумняваюся, што яны зноў пойдуць на Кіеў».

На думку Ходжэса, апошняя частковая мабілізацыя ў Расіі была правальнай.

Ён таксама дадаў, што перабольшанне патэнцыялу новых расійскіх наступальных аперацый іграе на карысць тым, хто шукае адгаворкі, каб не падтрымліваць Украіну.

Па стане на канец жніўня 2022 года, па даных ГУР, Расія прыцягнула ў вайне супраць Украіны каля 160 тысяч вайскоўцаў, не лічачы Расгвардыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1
4
Josef Stalin/адказаць/
17.12.2022
Американцы так много говорят, что есть еще много русских, которых они могут задействовать, независимо от того, будут они вынуждены или нет. Если не получится, Путин (или его двойник) прихватит ядерные бомбы, недаром в хранилищах лежит этот хлам, не так ли?
1
Ворша/адказаць/
17.12.2022
Josef Stalin, нормальный человек никогда не подпишется именем сралина.
3
Але ж/адказаць/
17.12.2022
Але ён не ўлічвае што могуць і пагоняць усю беларускую армію.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031