Рэцэпт на выхадныя. Сырныя палачкі — для вечарыны ці пад футбол
Слоеныя, масляністыя сырныя палачкі — цудоўная закуска, што будзе прыдатнай як на вечарыне з сябрамі, так і пад футбольчык. Калі хочаце зрабіць іх больш пікантнымі, дадайце гарчыцы і перцу.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць сырныя палачкі, вам спатрэбіцца:
- 375 грамаў мукі
- дробка солі
- 225 грамаў масла, парэзанага кубікамі
- 150 грамаў нацёртага сыру чэдар (можна замяніць на груер ці эменталь)
- 50 грамаў цертага сыру пармезан (можна замяніць на груер ці эменталь)
- дробка сухой гарчыцы
- маленькая дробка каенскага перцу (можна замяніць на сушаны чырвоны перац)
- жаўткі ад двух курыных яек
- Прасейце ў міску муку і дробку солі. Кончыкамі пальцаў уцірайце масла, пакуль усе камячкі не знікнуць, а тэкстура не стане падобнай да дробных хлебных крошак. Дадайце сыр, сухую гарчыцу, чырвоны перац і жаўткі. Дадайце 4—5 сталовых лыжак халоднай вады і замясіце густое цеста.
- Загарніце ў харчовую плёнку або ў поліэтылен і прыбярыце ў халадзільнік на 30 хвілін.
- Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
- Засцяліце бляху паперай для выпечкі. Раскачайце цеста ў квадрат таўшчынёй некалькі міліметраў. Разрэжце квадрат напалову, потым разрэжце кожную палову на палоскі шырынёй у 1 сантыметр.
- Акуратна перакладзіце палоскі на бляху і выпякайце іх 10—15 хвілін, пакуль цеста не стане хрусткім. Пакіньце астываць на блясе.
Чытайце таксама:
Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую
Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак
Пяць памылак, якія не даюць вам зварыць смачны суп
9
1
0
0
1
1
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 7
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 7
«Давыдзька, Эрнст і Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах». Дзіўныя даносы, якія дасылалі ў КДБ
 11
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 2
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 4
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 16
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
 3
Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары
 11
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера