Знайсці
20.10.2022 / 20:253РусŁacБел

Разам з расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь завозяць і боепрыпасы з Далёкага Усходу

Канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміў, што разам з расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь таксама ідзе завоз боепрыпасаў з арсеналаў Далёкага Усходу.

Расійскія салдаты, якія прыбылі ў Беларусь. Скрыншот з відэа

Так, чыгуначнікам стала вядома, што 26 верасня 2022 года з чыгуначнай станцыі Кнорынг у Прыморскім краі была адпраўленая адна з груп вагонаў у колькасці 10 адзінак з пазнакай «ВМ» — выбуховыя матэрыялы.

Эшалон прыбыў на чыгуначную станцыю Ільіно Ніжагародскай вобласці. Адтуль жа вагоны з боепрыпасамі па 2-3 адзінкі прычапляліся да вайсковых эшалонаў прызначэннем у Беларусь.

Сцвярджаецца, што 17 кастрычніка на чыгуначную станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне са станцыі Ільіно прыбыў вайсковы эшалон з вайскоўцамі арміі Расіі, да якога былі прычэпленыя 2 вагоны з боепрыпасамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
44
1
Нина/адказаць/
20.10.2022
Похоже на подготовку, как минимум, к обстрелам Украины с территории РБ и, как максимум, вооруженному вторжению. Мобилизация идет не только в рашке, у вас, в РБ, тоже; будьте готовы к таким же облавам.
21.10.2022
Начорта тады іх вывозілі эшэлонамі раней?
3
Андрон/адказаць/
21.10.2022
Боеприпасы везут для проведения учебных стрельб, военнослужащие прибывшие в Беларусь пройдут обучение, а затем отправятся на фронт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031