Знайсці
29.08.2022 / 19:1321РусŁacБел

«Вырадкі роду чалавечага, недабітыя падонкі». Гігін пагражае праціўнікам Лукашэнкі

Кіраўнік прапагандысцкага таварыства «Веды» Вадзім Гігін у эфіры СТБ накінуўся з крытыкай на рух за свабодныя выбары. На гэты раз слоў ён зусім не падбіраў.

Вадзім Гігін заўсёды быў лаяльным да ўладаў чалавекам і адным з галоўных прапагандыстаў цяперашняй сістэмы. Ён хваліў уладу і крытыкаваў апазіцыю. Але кандыдат гістарычных навук, які працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у сваіх каментарах раней быў больш стрыманы.

Цяпер асобных цытат Гігіна не адрозніш ад слоў Азаронка.

У перадачы «Азарёнок. Напрямую» лукашэнкаўскі ідэолаг раскрытыкаваў канферэнцыю дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», якая прайшла 8 і 9 жніўня ў Вільні. Ëн пагражае апанентам рэжыму за мяжой забойствамі.

«Краіны НАТА праспансаравалі так званую канферэнцыю, фактычна зборышча калабарацыяністаў у духу 1943—1944 гадоў, усіх гэтых недабітых падонкаў, усіх гэтых адкідаў і пазадкаў беларускага грамадства, усёй гэтай дрэні і поскудзі, усёй гэтай убогай навалачы, якая спрабавала ўзяць уладу ў нашай краіне. Усіх гэтых вылюдкаў роду чалавечага. Такіх, як Латушка, Ціханоўская, Вячорка і ўсякага астатняга зброду, дзе галоўнай тэмай была ваенная інтэрвенцыя супраць Беларусі.

Таму цалкам натуральна, што мы павінны прымаць усе меры для адказу гэтай поскудзі. Мы павінны рабіць усё, каб не дапусціць узнікнення рэальнай пагрозы для нашай краіны. І я думаю, што ядзерная зброя, тактычная — гэта не адзіны спосаб.

Яны сабе брукуюць дарогу ў пекла, таму што як толькі яны заяўляюць аб намерах ажыццявіць ваенную інтэрвенцыю на тэрыторыю Беларусі, яны становяцца законнай цэллю для нашых спецслужбаў.

І тут гаворка не толькі аб тактычнай ядзернай зброі. Тут гаворка пра іх жыццё, якое гэтая свалата шануе даволі высока», — кажа праўладны гісторык і прапагандыст. 

«Гэтымі заявамі яны робяць сябе законнай цэллю. І, вядома, па гэтай поскудзі не будзе прылятаць тактычная ядзерная зброя. У Беларусі ёсць іншыя сродкі, каб кожнага з іх заклікаць да адказу», — дадаў Гігін.

Пракаментаваў ён і расказ нямецкага канцлера Шольца пра словы Пуціна перад пачаткам вайны. Нагадаем, нядаўна Олаф Шольц апублічыў словы Пуціна пра тое, што «незалежных Украіны і Беларусі быць не павінна» — той іх сказаў канцлеру Германіі перад вайной.

Гігін адрэагаваў на гэтую навіну, але раскрытыкаваў не Пуціна (які не бачыць Беларусь незалежнай краінай), а Шольца.

«Канцлер Нямеччыны павінен думаць не аб незалежнасці Беларусі і Украіны, ён павінен думаць аб незалежнасці сваёй краіны», — сказаў Гігін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
70
Ха-ха
25
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
110
30.08.2022
Носяра распух у Гигина, наверное ревел перед стримом всю ночь.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
30.08.2022
Мангол

Выйди на улицу, а лучше съезди в деревню, и погляди, что тви зожнички не пьющие со страной сделали. Собираетесь раз в год, после выборов, получаете п, и дальше под лавку молочко свое пить.
0
Так думаю/адказаць/
03.09.2022
гэта псыхоз.
"самы настаяшчы".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031