Знайсці
01.11.2021 / 12:58РусŁacБел

Сярод тых, хто атруціўся ў гатэлі ў Хургадзе, два непаўналетнія беларусы

Па распараджэнні пракуратуры гатэль зачынены на нявызначаны тэрмін за парушэнне норм санітарнай бяспекі, усіх турыстаў рассялілі па іншых гасцініцах.

Учора паведамлялася, што ў чатырохзоркавым гатэлі ў егіпецкай Хургадзе атруціліся больш за 40 чалавек. 

У бальніцу звярнуліся 40 чалавек, сярод іх двое непаўналетніх беларуса, паведамляе МЗС Беларусі. У бальніцы ім аказалі патрэбную дапамогу, хутка яны будуць выпісаныя.

Па распараджэнні пракуратуры гатэль зачынены на нявызначаны тэрмін за парушэнне норм санітарнай бяспекі, усіх турыстаў рассялілі па іншых гасцініцах. Шэф-кухара гатэля затрымалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031