Знайсці
28.12.2018 / 12:092РусŁacБел

Названы найлепшы спартовец Беларусі 2018 года

«Спартыўная панарама» ў 60-ы раз правяла конкурс па вызначэнні дзясяткі найлепшых спартоўцаў Беларусі ў 2018 годзе.

Былі апытанныя 100 беларускіх журналістаў. Спартоўцу, якога ставілі журналісты на першае месца, давалася дзесяць балаў, спартоўцу, якога ставілі на другое месца, дзевяць балаў і г.д. Потым балы суміраваліся.

Ганна Гуськова, фота Дар'і Буракінай

У выніку перамагла Ганна Гуськова, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле. Яна набрала 840 балаў, яе паставілі на першае месца 42 журналісты.

Другое месца ў біятланісткі, алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай (741 бал), трэцяе месца ў пяціборкі Настассі Пракапенкі (648 балаў).

Далей ідуць: тэнісістка Арына Сабаленка (600 балаў), марафонка Вольга Мазуронак (505), лёгкаатлетка Эльвіра Герман (398), біятланістка Надзея Скардзіна (238), батутыст Улад Ганчароў (168), лёгкаатлет Максім Недасекаў (93), тэнісістка Аляксандра Сасновіч (83).

Усяго называліся 84 спартоўцы.

Найлепшым трэнерам названы кіраўнік зборнай па фрыстайле Мікалай Казека, найлепшай камандай у гульнявых відах спорту — валейбольны клуб «Мінчанка», у негульнявых відах — жаночая біятлонная эстафета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031